Дзяржінспекцыя працы зможа патрабаваць ліквідацыі парушэнняў па выплаце не толькі зарплаты, але і ўзнагароджанняў

12 лютага, Позірк. Дэпартамент дзяржінспекцыі працы надзелены правам “вынясення абавязковых для выканання патрабаванняў аб ліквідацыі парушэнняў” пры выяўленні фактаў нявыплаты не толькі зарплаты, але і ўзнагароджанняў па дагаворах. Адпаведнае палажэнне ўтрымліваецца ва ўказе, які 12 лютага падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамляе яго прэс-служба, пры невыкананні суб’ектамі гаспадарання гэтых патрабаванняў спагнанне такіх выплат будзе ажыццяўляцца ў пазасудовым парадку.
Для гэтага дэпартамент будзе падаваць у органы прымусовага выканання “прадстаўленне аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці ў інтарэсах грамадзяніна”.
Акрамя таго, павялічваецца памер пазачарговых плацяжоў, якія ўтрымліваюцца з наймальнікаў для пагашэння запазычанасці па выплаце заработнай платы, — з 1,5 да 3 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (з 1 лютага па 30 красавіка 2026 года БПМ складае 496,96 рубля, такім чынам, гаворка ідзе пра суму 1.490, 88 рубля).
Праект дакумента абмяркоўваўся на нарадзе ў Лукашэнкі 6 лютага. Як адзначыў дзяржСМІ пасля мерапрыемства міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч, разам з павелічэннем колькасці работнікаў па грамадзянска-прававых дагаворах стала больш і зваротаў грамадзян па пытаннях нявыплаты ўзнагароджання.
“Адпаведна, наспела неабходнасць урэгуляваць і ў рамках грамадзянска-прававых дагавораў пытанні нявыплаты ўзнагароджання па аналогіі з нявыплатай заработнай платы”, — падкрэсліў кіраўнік ведамства.

- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаПрамысловы ўлоў рыбы ў Беларусі за апошнія 13 гадоў скараціўся ў 1,9 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь зноў заняла 2-е месца ў ЕАЭС паводле кошту бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025 годзе бацькоўскіх правоў пазбаўлена 3.065 чалавек, адноўлена ў правах — 83Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе Беларусь павялічыла на 22,4% інвестыцыі за мяжу, замежныя ўкладанні ў краіну выраслі на 10,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ў студзені падаражэлі на 4,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

