Мінск 23:05

У Адзіным рэестры пустуючых дамоў Беларусі каля 49 тыс. будынкаў — Дзяржкаммаёмасць

11 лютага, Позірк. У створаным у 2023 годзе Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Адзіным рэестры пустуючых дамоў Беларусі цяпер знаходзіцца каля 49 тыс. будынкаў. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 11 лютага намеснік старшыні камітэта Мікалай Бабёр.

Паводле яго слоў, мясцовыя ўлады вядуць працу па выяўленні іх магчымых уласнікаў (праваўладальнікаў), і толькі ў выпадку, калі такія не знаходзяцца, дамы пераводзяцца ў камунальную ўласнасць альбо выстаўляюцца на продаж, у тым ліку за адну базавую велічыню (45 рублёў у 2026 годзе).

Чыноўнік паведаміў, што ў 2025 годзе было “ўцягнута ў абарот“ каля 7 тыс. пустуючых дамоў, 2 тыс. з іх прададзена, у тым ліку за адну базавую велічыню (42 рублі).

Знесена 5 тыс. дамоў, “якія ўжо не могуць быць адноўленыя і не ўяўляюць цікавасці з пункту гледжання продажу або куплі”.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: