У Касцюковічах пры рамонце драбнільнага млына загінуў электрагазазваршчык

11 лютага, Позірк. 33‑гадовы электрагазазваршчык загінуў пры рамонце драбільнага млына, які выйшаў з ладу ў Касцюковічах (Магілёўская вобласць), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Трагедыя адбылася ўвечары 10 лютага на цэментным заводзе ў цэху памолу сыравіны. Паводле звестак следства, абсталяванне было адключанае. Падчас выканання работ мужчына знаходзіўся на валах механізму і з дапамогай газавага разака спрабаваў дастаць металічны прадмет, які захрас. Калі дэталь вызвалілася, рабочага па інэрцыі зацягнула ўнутр агрэгата.
Нягледзячы на аператыўныя дзеянні ратавальнікаў і медыкаў, выратаваць чалавека не атрымалася.
Праверку праводзіць Касцюковіцкі раённы аддзел СК.
Раней СК паведаміў, што 9 лютага пры рамонце тэхнікі загінуў 41-гадовы рабочы аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Салігорскага раёна (Менская вобласць).
Агулам у Мінскай вобласці ў 2025 годзе зарэгістравана 359 няшчасных выпадкаў на вытворчасці (годам раней — 362). Каэфіцыент частаты траўматызму склаў 60,1 (62,9) на 100 тысяч застрахаваных работнікаў, смяротны — 5.
У прыватным сектары зафіксавана 163 пацярпелыя; у сельскай гаспадарцы — 71; сярод работнікаў камунальных службаў — 13.
На разглядзе абласнога ўпраўлення СК у 2025 годзе знаходзілася звыш 520 матэрыялаў праверак па вытворчаму траўматызму. Па выніках праверачных мерапрыемстваў узбуджана каля 30 крымінальных спраў.
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі штогод больш за 300 дзяцей захворваюць на рак, які часта выяўляецца ў запушчанай стадыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года з несезонных тавараў найбольш падаражэлі цыгарэты, газеты і памада (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства



