Мінск 13:51

У студзені 2026 года з несезонных тавараў найбольш падаражэлі цыгарэты, газеты і памада

Ілюстрацыя: "Позірк"

11 лютага, Позірк. Цыгарэты мясцовай вытворчасці, газеты і губная памада найбольш падаражэлі сярод несезонных тавараў у студзені 2026 года, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак Белстата.

Цэны на айчынныя цыгарэты з фільтрам павялічыліся на 9,14%, штодзённыя газеты — на 7,75%, штотыднёвыя газеты — на 5,61%, памаду — на 5,44% пры агульным росце спажывецкіх цэн на 0,46%.

Сярод несезонных харчовых тавараў найбольш прыкметна павысіліся цэны на соль (+5,30%), кансерваваную садавіну (+4,54%), кукурузныя шматкі (+2,55%), растваральны какава-напой (+2,49%), воцат (+2,47%).

Сярод сезонных у лідарах па падаражэнні авакада (+17,15%), памідоры (+11,05%), вінаград (+6,71%), агуркі (+6,61%) і грыбы (+5,58%).

У 2026 годзе ўлады плануюць утрымаць інфляцыю ў межах 7%. Летась яна склала 6,83% пры плане 5%.

Больш статыстыкі даступна падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: