Біскуп Велікаселец будзе пахаваны ў сваёй роднай парафіі ў Пружанскім раёне

11 лютага, Позірк. Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі на пенсіі Казімір Велікаселец будзе пахаваны 12 лютага, вынікае з праграмы развітання і пахавання на партале Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.
11 лютага у 18:30 адбудзецца святая імша з нешпарамі ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску (Брэсцкая вобласць).
На 11:00 12 лютага запланаваная ютрань, на 11:30 — пахавальная святая імша і абрады пахавання ў Пінскім катэдральным касцёле.
Пасля імшы труна з целам біскупа Велікасельца будзе перавезенае — згодна з тэстаментам — у яго родную парафію ў Шэрашаве (Пружанскі раён Брэстскай вобласці). Каталіцкага іерарха пахаваюць на могілках ля мясцовага касцёла.
Біскуп Велікаселец памёр 8 лютага на 81-м годзе жыцця. Ён пайшоў з жыцця ў Гомельскім гарадскім кардыялагічным цэнтры.
Казімір Велікаселец нарадзіўся 5 траўня 1945 года ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёна. У 1984 годзе скончыў Рыжскую духоўную семінарыю.
Служыў у касцёле Святой Тройцы ў Ішкалдзі (Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці).
У 1992 годзе прызначаны генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі, адначасова выконваў абавязкі дэкана Баранавіцкага дэканата і пробашча касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах.
Пасвечаны ў біскупы ў 1999 годзе.
Да 10 кастрычніка 2024 года працягваў выконваць паўнамоцтвы дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі штогод больш за 300 дзяцей захворваюць на рак, які часта выяўляецца ў запушчанай стадыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года з несезонных тавараў найбольш падаражэлі цыгарэты, газеты і памада (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка



