У 2025 годзе Мытная лабараторыя даследавала больш за 38,6 тыс. аб’ектаў

11 лютага, Позірк. Больш за 38,6 тыс. аб’ектаў у рамках 749 мытных і судовых экспертыз даследавала ў 2025 годзе Мытная лабараторыя, паведаміла 11 лютага прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК).
Па выніках леташніх экспертыз было вырашана распачаць 140 адміністрацыйных працэсаў і 20 крымінальных спраў.
Больш за ўсё даследаванняў праводзілася ў дачыненні да наркотыкаў і псіхатропаў (284), а таксама дакументаў (213).
Паводле інфармацыі ведамства, у лабараторыі таксама даследуюць харчовыя аб’екты, халодную і кідальную зброю, тавары лёгкай прамысловасці; праводзіцца хіміка-біялагічная, хімічная, мастацтвазнаўчая, гемалагічная, матэрыялазнаўчая экспертызы ды тэхнічная экспертыза дакументаў.
6 красавіка 2025 года ДМК паведаміў пра спыненне ўвозу на тэрыторыю ЕАЭС найбуйнейшай у гісторыі Беларусі партыі выбухоўкі. Тады экспертыза Мытнай лабараторыі пацвердзіла, што гэта — “магутнае брызантнае выбуховае рэчыва пентаэрытрыттэтранітрат (ТЭН)”.
У 2025 годзе была вынятая найбольшая за ўсю гісторыю існавання мытні Беларусі колькасць наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў: агулам звыш 2,6 тоны (на 1 т больш, чым у 2024 годзе; у 3 разы больш, чым у 2023-м).

- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года з несезонных тавараў найбольш падаражэлі цыгарэты, газеты і памада (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


