У 2025 годзе на беларуска-латвійскай мяжы знойдзена 17 загінулых мігрантаў — СК
10 лютага, Позірк. У 2025 годзе на беларуска-латвійскай мяжы ў Віцебскай вобласці знойдзена 17 загінулых і 14 збітых мігрантаў, заявіў Следчы камітэт.
Ведамства паведаміла, што тыя, хто выжыў, расказалі следчым пра “жорсткае абыходжанне: збіванне, прымяненне электрашокераў, знішчэнне дакументаў і прымусовае выштурхоўванне праз “калітку для жывёл” назад у Беларусь”.
СК таксама панаракаў на “парушэнні правоў чалавека і жорсткасць, якую зазнавалі людзі, што спрабавалі знайсці лепшае жыццё”.
28 кастрычніка 2025 года на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Мінска няма прычын “абараняць Еўрапейскі саюз, Еўропу ад мігрантаў”.
З міграцыйным крызісам звязана толькі частка заходніх санкцый, уведзеных у дачыненні да Мінска з 2020 года. Самыя жорсткія санкцыі ўведзены за саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, якая арганізаваная рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Згодна з дакладам “Бяспечнага шляху няма. Смерці мігрант_ак на мяжы Еўрапейскага саюза і Беларусі” праваабарончай арганізацыі Human Constanta, з вясны 2021-га да канца сакавіка 2024-га не менш за 116 нелегальных мігрантаў, у тым ліку 15 жанчын, памерла на мяжы Беларусі з краінамі ЕС. Непасрэдна на тэрыторыі Беларусі на канец сакавіка 2024 года памерла не менш за 47 чалавек.
Польшча не фіксуе спроб мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі з 20 студзеня (21 дзень), Літва — з 21-га (20), Латвія — з 3 лютага (7), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз штодзённых статыстычных даных памежных ведамстваў гэтых краін.
Для параўнання: у 2025 годзе польскія службы з 20 студзеня па 9 лютага прадухілілі 225 такіх спроб, літоўскія з 21 студзеня па 9 лютага — 56, латвійскія з 3 па 9 лютага — 35.
Ад пачатку 2026 года суседнія краіны Еўрасаюза спынілі 30 спроб парушэння мяжы з беларускай тэрыторыі (Польшча — 13, Літва — 15, Латвія — 2). Гэта ў 20,7 раза менш, чым за аналагічны леташні перыяд, калі іх было 620 (374, 72 і 174 адпаведна).
Актыўнасць нелегалаў знаходзіцца на нізкім узроўні на фоне вельмі халоднай у параўнанні з папярэднімі гадамі зімы ва Усходняй Еўропе.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ГрамадстваУ 2025 годзе Польшча адмовіла ва ўездзе 1.135 беларусам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу перакрытыя тэмпературныя антырэкорды больш чым 40-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ 2025 годзе арганізацыі спажыўкааперацыі набылі ў насельніцтва 367 тыс. т другаснай сыравіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБелстат: Інфляцыя ў студзені 2026 года склала 0,5%, у гадавым вымярэнні цэны выраслі на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка


