Мінск 15:45

Пры выездзе з Польшчы затрыманы беларус — VIN-нумар паўпрычэпа яго аўтацягніка быў зменены

Фота: Памежная ахова Польшчы

10 лютага, Позірк. Грамадзянін Беларусі затрыманы ў Польшчы пры спробе выехаць праз пункт пропуску Кукурыкі (з беларускага боку — Казловічы), вынікае з паведамлення польскай Памежнай аховы.

Паводле інфармацыі ведамства, 38-гадовы мужчына меў намер перасекчы мяжу за стырном аўтацягніка MAN з грузавым паўпрычэпам маркі Schmitz 2016 года выпуску.

Супрацоўнікі Надбужанскага атрада Памежнай аховы выявілі “ўмяшанне ў ідэнтыфікацыйны нумар VIN” паўпрычэпа, арыентавальны кошт якога складае 100 тыс. злотых (больш за 28 тыс. долараў).

Па гэтым факце распачатая дасудовая (падрыхтоўчая) вытворчасць. Кіроўца і транспартны сродак перададзеныя паліцыянтам з Цярэспаля, якія будуць праводзіць далейшыя працэсуальныя дзеянні.

Падзяліцца: