Мінск 14:53

Беларус вёз з Польшчы на ​​радзіму пнеўматычны пісталет і быў затрыманы на мяжы

Фота: Дзяржпагранкамітэт

10 лютага, Позірк. Грамадзянін Беларусі быў затрыманы 7 лютага пры ўездзе з Польшчы праз пункт пропуску Бераставіца (з польскага боку — Баброўнікі), паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Паводле інфармацыі ведамства, пагранічнікі са службовым сабакам знайшлі ў салоне яго аўтамабіля пнеўматычны пісталет. Прадмет канфіскавалі і перадалі на экспертызу ў Бераставіцкі РАУС (Гродзенская вобласць).

Акрамя таго, паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, 6 лютага зафіксаваныя два выпадкі выкарыстання несапраўдных дакументаў.

Уначы ў пункце пропуску Брэст (Цярэспаль) на беларуска-польскай мяжы жыхар Жабінкі (Брэсцкая вобласць) прад’явіў пашпарт з размытай пячаткай і фатаграфіяй, удзень у нацыянальным аэрапорце Мінск расіянін прадаставіў пагранічнікам пратэрмінаваны пашпарт.

“Усе правапарушальнікі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы”, — гаворыцца ў паведамленні.

Падзяліцца: