АПК прапануе прызначыць пенсію і ільготы ўдзельнікам сучаснага беларускага партызанска-супраціўнага руху

10 лютага, Позірк. Прызначыць удзельнікам беларускага партызанска-супраціўнага руху (а ў выпадку смерці змагароў — іх сваякам) пенсію і ільготы прапануе Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) у сваёй пастанове ад 29 студзеня.
У дакуменце адзначаецца, што да ліку ўдзельнікаў беларускага партызанска-супраціўнага руху адносяцца грамадзяне Беларусі, пералічаныя ў дадатку да пастановы (не прыводзіцца).
Згодна з тэкстам, “удзельнікі беларускага партызанска-супраціўнага руху, а таксама сем’і загінулых (памерлых) удзельнікаў беларускага партызанска-супраціўнага руху маюць права на — у вызначаных легітымным дэмакратычным Урадам Рэспублікі Беларусь парадку і памерах — штомесячную дапамогу і пенсію ў памеры не ніжэй за сярэднюю пенсію па краіне, з магчымым павелічэннем у залежнасці ад ступені страты здароўя; прыярытэтны доступ да неабходных відаў дапамогі: медыцынскай, рэабілітацыйнай і псіхалагічнай, — у дзяржаўных установах аховы здароўя, у рамках існых працэдур і стандартаў аказання медыцынскіх паслуг”.
Гэтыя грамадзяне таксама будуць мець права на “атрыманне дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў; ільготы пры прыёме (залічэнні) ва ўстановы адукацыі ўсіх узроўняў; бясплатную юрыдычную дапамогу; іншыя меры сацыяльнай абароны, што вызначаюцца згодна з нацыянальным заканадаўствам і падыходамі, заснаванымі на міжнародных і еўрапейскіх стандартах”.
Адзначаецца, што забеспячэнне правоў удзельнікаў беларускага партызанска-супраціўнага руху “з’яўляецца неад’емнай часткай палітыкі пераходнага перыяду і мае абавязкова выконвацца ўсімі прадстаўнікамі легітымных дэмакратычных уладаў Рэспублікі Беларусь”.
Удакладняецца, што пастанова “набывае моц ад моманту падпісання і дзейнічае да ўнясення змен у законы Рэспублікі Беларусь легітымным заканадаўчым органам” краіны.
Каментуючы 10 лютага гэтую пастанову, намеснік кіраўніцы АПК Павел Латушка адзначыў, што яе прыняццем “кабінет паказвае, як любая здаровая дзяржава павінна паводзіць сябе ў дачыненні да тых, хто за яе змагаецца”.
Палітык дадаў, што “тысячы беларусаў і беларусак прайшлі альбо незаконна знаходзяцца ў турмах рэжыму Лукашэнкі”, “з’яўляюцца палітвязнямі”. Паводле яго слоў, пастанова АПК “як протадзяржаўнага інстытуту” фактычна “надае гэтым людзям дадатковы статус, які адпавядае іх важнай гістарычнай і грамадска-палітычнай ролі ў жыцці” Беларусі. Такім чынам кабінет “бярэ на сябе абавязак не толькі зафіксаваць яе на будучыню, але ўжо сёння, зараз змагацца за свабоду кожнага і кожнай з іх даступнымі <…> сродкамі, у тым ліку праз міжнародны і санкцыйны ціск”.
У сваю чаргу прадстаўнік АПК па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук падкрэсліў, што ў гэтай пастанове кабінет “прадэманстраваў беларусам, што ўсе намаганні, усе высілкі, уся ахвярнасць”, якія паказала грамадскасць, “не будуць забытыя”, а “кожны герой знойдзе сваю ўзнагароду”.
“Рух супраціву быў розны, ён эвалюцыянаваў. Былі, напрыклад, такія групы як “рэйкавыя партызаны”, групы Аліневіча, “Чорныя салаўі”. Мы звяртаем увагу на ўсе групы патрыётаў, незалежна ад інструментаў барацьбы, выкарыстаных імі”, — адзначыў Кабанчук.
На думку прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы Вольгі Зазулінскай, у рамках пастановы “будуць выпрацоўвацца канкрэтныя і рэалістычныя механізмы сацыяльнай дапамогі, рэабілітацыі і гарантый”. “Мы кажам пра сістэмныя рашэнні, якія маюць стаць часткай палітыкі пераходнага перыяду”, — падкрэсліла яна.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБелстат: Інфляцыя ў студзені 2026 года склала 0,5%, у гадавым вымярэнні цэны выраслі на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Віцебскай вобласці з пасяўной маса праблем, тэхніка не чышчана — кіраўнік КДКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


