Беларускія НПЗ “выйшлі на дадатны трэк у фінансава-гаспадарчай дзейнасці” — “Белнафтахім”
9 лютага, Позірк. Беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы — ААТ “Нафтан” (Наваполацк, Віцебская вобласць) і Мазырскі НПЗ (Гомельская вобласць) — па выніках 2025 года “вышлі на дадатны трэк у фінансава-гаспадарчай дзейнасці”, заявіў начальнік фінансавага ўпраўлення канцэрна “Белнафтахім” Аляксандр Джус.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць “Веснік Белнафтахіма”, гэта адбылося дзякуючы аптымізацыі затрат і “важкай дзяржпадтрымцы”.
Пры гэтым ён згадаў “няпростыя ўмовы гаспадарання, турбулентнасць на даўгавым і валютным рынках” Расіі, якую назваў асноўным стратэгічным партнёрам.
Намеснік начальніка фінансавага аддзела ААТ “Мазырскі НПЗ” Канстанцін Богуш заявіў аб цесным супрацоўніцтве з абслуговымі банкамі Беларусі і РФ, “уключаючы фінансавыя ўстановы з замежным капіталам”.
Аб неабходнасці зніжэння крэдытнай нагрузкі “Нафтана” да “аптымальнага ўзроўню” выказалася начальнік яго фінансавага аддзела Вольга Рубанік.
“Ва ўмовах санкцый і іншых звязаных з імі негатыўных і непрадказальных фактараў фінансавай службе варта засяродзіцца на адаптыўным кіраванні грашовымі патокамі”, — дадала яна.
Паводле слоў Рубанік, актуальны “пошук механізмаў правядзення плацяжоў і альтэрнатыўных форм фінансавання”, уключаючы “экзатычныя” валюты і лічбавыя платформы”.
Аб праблемах у фінансава-гаспадарчай дзейнасці двух існуючых беларускіх НПЗ улады не паведамлялі.
Мазырскі НПЗ “працуе пакуль усё роўна”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 6 лістапада мінулага года, наведваючы раённы цэнтр: “Але апошнія рашэнні, якія прыняты, я думаю, палепшаць і эканоміку гэтага горада. Паглядзім, што атрымаецца ў дынаміцы. Але дзяржава зрабіла ўсё, каб гэты завод працаваў лепш”.
Падрабязнасці пры гэтым ён не прывёў.
Мазырскі завод знаходзіцца пад санкцыямі краін Захаду і Ўкраіны.
У чэрвені неафіцыйна паведамлялася пра затрыманне кіраўніка дырэкцыі па рэканструкцыі і развіцці гэтага прадпрыемства Аляксандра Гуда і яго жонкі, эканаміста Наталлі Мішкавай, намесніка генеральнага дырэктара па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Сяргея Труніна і інш.
У Віцебскай вобласці назіраецца спад ва ўсіх галінах вытворчасці, у нафтаперапрацоўцы і машынабудаванні — амаль на 20%, заявіў Лукашэнка на нарадзе па “асобных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці” 3 лютага.
“Нафтан” знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Еўрасаюза, Канады, Швейцарыі, Украіны і Новай Зеландыі.
На Мазырскім НПЗ усталяваная сістэма СПА — СМІ
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Віцебскай вобласці з пасяўной маса праблем, тэхніка не чышчана — кіраўнік КДКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС не фіксуюць парушэнняў мяжы з тэрыторыі Беларусі ад 6 да 20 дзёнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
