Ва ўзросце 80 гадоў памёр біскуп Казімір Велікаселец — найстарэйшы ў Беларусі каталіцкі іерарх

8 лютага, Позірк. На 81-м годзе жыцця 8 лютага памёр біскуп Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі на пенсіі, паведамляе партал Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.
Ён пайшоў з жыцця ў Гомельскім гарадскім кардыялагічным цэнтры, у рэлізе святар названы “найстарэйшым па ўзросце беларускім каталіцкім іерархам”.
Казімір Велікаселец нарадзіўся 5 траўня 1945 года ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёна (Брэсцкая вобласць). У 1984 годзе скончыў Рыжскую духоўную семінарыю.
Служыў у касцёле Святой Тройцы ў Ішкалдзі (Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць).
У 1992 годзе прызначаны генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі (Брэсцкая вобласць), адначасова выконваў абавязкі дэкана Баранавіцкага дэканата і пробашча касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах.
Прысвечаны ў біскупы ў 1999 годзе.
“Іерарх пасяліўся ў Гомелі і ў 2013 годзе зарэгістраваў новую парафію пад гістарычнай назвай Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. 15 жніўня 2018 года ён асвяціў крыж і зямлю пад будаўніцтва новага касцёла, а 16 лістапада таго ж года — часовую капліцу. Дзякуючы яго намаганням будаўніцтва касцельнага комплексу працягвалася ўвесь час”, — адзначае партал Рымска-каталіцкага касцёла.
Пасля дасягнення 75-гадовага ўзросту, у траўні 2020 года, паўнамоцтвы біскупа Казіміра Велікасельца былі падоўжаныя яшчэ на два гады.
“3 студзеня 2021 года папа Францішак прызначыў біскупа Казіміра Велікасельца апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ad nutum Sanctae Sedis. Знаходзіўся ён на гэтай пасадзе да 23 кастрычніка 2021 года. Затым іерарх працягваў выконваць паўнамоцтвы дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі да 10 кастрычніка 2024 года”, — гаворыцца ў паведамленні партала.

- ГрамадстваБеларуская чыгунка пакуль не збіраецца ўводзіць сістэму кампенсацый за спазненне цягнікоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКісляк: У Грузіі ў любы момант могуць затрымаць трох беларусаў, якія не змаглі завершыць працэдуру падачы на прытулак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаСлуханні Ціханоўскай у КР, магчыма, будуць працягнутыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаСлуханні Ціханоўскай у КР сведчаць пра транспарэнтнасць дэмсіл, лічыць ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


