Ціханоўская: Украіне крытычна важна, каб мы змаглі давесці нашу справу да канца

7 лютага, Позірк. Украіне “крытычна важна”, каб беларусы змаглі “давесці да канца” тую справу, якую “пачалі ў 2020-м”, заявіла кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская 7 лютага ў Варшаве на слуханнях у Каардынацыйнай радзе (КР).
“[Для Кіева важна,] каб Беларусь стала прадказальным суседам, мірнай, дэмакратычнай, еўрапейскай дзяржавай — не правінцыяй Крамля. І Украіна, здаецца, цяпер гатовая больш актыўна падтрымліваць беларускі дэмакратычны рух”, — заявіла палітык, прыгадаўшы сваю нядаўнюю сустрэчу з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім у Вільнюсе, а таксама яго папярэднія прамовы ў Мюнхене, Давосе ды “на іншых форумах, дзе ён казаў, што Беларусь павінна стаць дэмакратычнай і еўрапейскай дзяржавай”.
“Мы чакаем прызначэння спецпасланніка. Паралельна рыхтуем візіт у Кіеў. Учора я сазвоньвалася з добраахвотнікамі, ветэранамі, украінскімі экспертамі. Планую сустрэчы з беларусамі ва Украіне. Гэты візіт стане пачаткам доўгатэрміновай супрацы і яшчэ адной цаглінкай у справе перамен”, — упэўненая Ціханоўская.
“Мы выпрацуем супольную стратэгію і, спадзяюся, зможам вырашыць практычныя пытанні — выплат, легалізацыі, банкаў, сацыяльных гарантый. Гэта ўсё створыць умовы, каб беларусы маглі дапамагаць Украіне, а Украіна — магла дапамагчы нам”, — дадала яна.
Дэмлідар таксама выказала спадзеў на тое, што новыя кантакты з Украінай “адкрыюць магчымасці” для беларускіх суполак і іх ініцыятыў. “Такіх як пункт нязломнасці, што нядаўна адкрыла арганізацыя “Сустрэча”, каб дапамагчы людзям, якія з прычыны расейскіх абстрэлаў не маюць у маразы ацяплення і святла”, — прывяла прыклад спікер.
7 лютага стала вядома, што прэзідэнт Украіны на закрытай сустрэчы з журналістамі выказаў спадзеў на тое, што “прадстаўнікі апазіцыйных сіл”, у прыватнасці беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, “будуць даносіць да міжнароднай супольнасці інфармацыю пра спробы ўцягнуць іх краіну ў вайну”.
“Мы спадзяемся, што Святлана Ціханоўская ды іншыя прадстаўнікі народа Беларусі будуць казаць еўрапейцам, казаць іншым народам і дзяржавам — а яны шмат сустракаюцца, — што Беларусь уцягваюць у вайну. Таму што “Арэшнік” — гэта ўжо не антэны. Мы зрабілі ўсё, каб антэны не працавалі, і дакладна зробім усё, каб “Арэшнік” нават не пачаў працаваць. Гэта пагроза нам. І мы хочам задзейнічаць усе прылады, каб гэтага не адбылося. Калі ў Расіі атрымаецца цалкам уцягнуць у гэтую вайну яшчэ адну краіну — Беларусь, — гэта будзе вялікая трагедыя”, — сказаў ён.

- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ПалітыкаГерманія падтрымлівае крытычнае стаўленне ПАСЕ да выкарыстання спорту беларускімі ўладамі ў сваіх мэтахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе Грузія выслала шэсць беларускіх грамадзян (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае скарачацца і цяпер ледзь перавышае 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства


