План “Перамога” быў памылкай — Ціханоўская
7 лютага, Позірк. “Я не назаву ніякіх такіх глабальных палітычных памылак, бо мы працавалі у вельмі абмежаванай прасторы, і ніхто ніколі не ведае, што будзе памылкай, што — не, калі ты гэта не паспрабуеш”, — заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 7 лютага ў Варшаве, адказваючы на пытанні падчас слуханняў у Каардынацыйнай радзе (КР).
Разам з тым палітык назвала памылкай план “Перамога” (стварэнне сеткі актывістаў, якія ў пэўны момант атрымалі б інструкцыю для актыўных дзеянняў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі). Палітык канстатавала, што на гэты план “было ўскладзена шмат чаканняў”, але яны не спраўдзіліся.
Сярод “палітычных ці грамадскіх” памылак Ціханоўская назвала тое, што, “магчыма, недапрацавалі з літоўскім грамадствам”. “Мы думалі, што літоўцы ўсё ведаюць, літоўцы ўсё разумеюць, і тыя наратывы, якія прасоўваюць некаторыя парламентарыі і ўзмацняюцца прапагандысцкімі наратывамі, не працуюць. А яны ўвесь гэты час працавалі”, — адзначыла дэмлідар.
Паводле яе слоў, наратыў пра так званы “ліцвінізм” стаўся прычынай таго, што “літоўцы ў Літве пачалі ставіцца да беларусаў крышку негатыўна”.
“Мы, канешне, ўсе гэтыя часы спрабавалі гэта выраўняць, праводзілі шматлікія і круглыя сталы, і кансультацыі, і публічна выступалі ў медыя. Але ж не хапіла нашых рэсурсаў, каб змагацца з гэтай вялікай прапагандыцскай машынай”, — прызнала палітык.
Яшчэ адной памылкай, “за якую не адказныя палітычныя структуры”, Ціханоўская лічыць тое, што ў беларускім грамадскім руху некаторыя дыскусіі становяцца публічнымі сваркамі. Гэта, паводле яе меркавання, уплывае на агульны настрой, бо “больш увагі канцэнтруецца вакол нейкіх там дробных канфліктаў паміж арганізацыямі ці асобамі”.
“Мы губляем фокус. І, вядома, я хацела б, каб мы не гублялі нашую мэту і канцэнтравалі нашу энергію не вакол спрэчак, а вакол працы”, — падсумавала дэмлідар.
Пра стварэнне плана “Перамога” стала вядома ў 2021 годзе. Удзельнікам плана, якія хочуць працягваць барацьбу з рэжымам Лукашэнкі, аб’яднанне ByPol абяцала разаслаць мабілізацыйныя прадпісанні пра канкрэтныя дзеянні. Меркавалася, што пратэсты ў рамках плана будуць насіць актыўных характар. У жніўні 2025 года ByPol абвясціла пра закрыццё плана да “асобнага распараджэння”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе Грузія выслала шэсць беларускіх грамадзян (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае скарачацца і цяпер ледзь перавышае 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка



