Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Хроніка палітычных рэпрэсій за 6 лютага 2026 года
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

6 лютага, Позірк. Увоз кантрабандных беларускіх цыгарэт спынілі памежнікі і мытнікі, паведаміла 6 лютага Люблінская мытна-падатковая служба (Польшча).
Нелегальны груз быў знойдзены ў лакаматывах — падчас планавага надгляду двух грузавых цягнікоў на ўчастку Брэст — Кабыляны.
Сцвярджаецца, што экіпаж цягніка схаваў незаконны тавар у схованках — у скрыні прылады кантролю пільнасці машыніста, пад верхнім вечкам клапанаў, а таксама ў муляжы электрычнай шафы.
Агулам было вынята 849 пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных марак. Вінаватым асобам выпісаныя штрафы — ад 9.000 да 10.000 злотых (каля 2.500–2.800 тыс. долараў).
Тытунёвую прадукцыю плануецца знішчыць.

Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю