Мінск 20:00

У 2025 годзе зарэгістравана на 43% больш выпадкаў вымагальніцтва, чым у 2024-м — Генпракуратура

Ілюстрацыйнае фота: Rupixen / unsplash.com

6 лютага, Позірк. У 2025 годзе зарэгістравана 1.007 выпадкаў вымагальніцтва — на 42,84% больш, чым у 2024-м (705), і ў 2,2 раза больш, чым у 2023-м (468), вынікае з даных Генеральнай пракуратуры.

Наглядны орган падкрэсліў, што гаворка перш за ўсё пра “кібервымаганне”.

Адзначаецца, што ў студзені 2026 года распачата больш за 50 крымінальных спраў аб вымагальніцтве грошай у карыстальнікаў прылад Apple.

“Предлоги розныя, але схема адна — карыстальнікі выйшлі са свайго акаўнта ў прыладзе і аўтарызаваліся пад данымі, якія перадалі зламыснікі”, — патлумачыла Генпракуратура.

Раней Следчы камітэт паведамляў, што сярод найбольш распаўсюджаных відаў кібервымаганняў — пагроза распаўсюду асабістай інфармацыі, у прыватнасці, інтымная перапіска, фатаздымкі, відэазапісы.

15 кастрычніка 2025 года намеснік начальніка ўпраўлення галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця папярэдняга следства цэнтральнага апарата СК Леанід Мельнік паведаміў, што ў цэлым кіберзлачыннасць у Беларусі знізілася на 18%.

Паводле яго слоў, Нацыянальны банк фіксуе выпадкі, калі грошы, выкрадзеныя ў грамадзян, выводзяцца і здымаюцца гатоўкаю з дапамогай такенізацыі альбо метаду NFC (бесправадной сувязі на кароткіх адлегласцях).

Прымяняюцца таксама метады наяўных без выкарыстання фізічнай пластыкавай карткі. Ашуканцы выцягваюць усе звесткі пра банкаўскую карту наўпрост у грамадзян або дасылаюць ім спасылку на ўсталёўку дадатку, з дапамогай якога скануецца карта. Далей ашуканцы пераводзяць у гатоўку за мяжой сродкі пацярпелых.

Паведамлялася, што паводле такой схемы за жнівень — верасень 2025 года было выкрадзена больш за 3 млн рублёў. Гэта амаль чвэрць усіх выкрадзеных грашовых сродкаў.

Падзяліцца: