Саўмін зацвердзіў пагадненне аб супрацоўніцтве краін СНД у цяжкім машынабудаванні
6 лютага, Позірк. У мэтах “выканання ўнутрыдзяржаўных працэдур” урад зацвердзіў пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД у развіцці галін цяжкага машынабудавання.
Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе прэс-служба ўрада.
Адзначаецца, што пагадненне было падпісана ў Душанбэ (Таджыкістан) 5 чэрвеня 2025 года, яно накіравана на “аказанне садзейнічання развіццю прамысловай вытворчасці для галін цяжкага машынабудавання за кошт росту кааперацыі, асваення і абмену новымі вытворчымі тэхналогіямі і кампетэнцыямі ў мэтах павышэння эканамічнай эфектыўнасці, тэхналагічнага і інавацыйнага абнаўлення, рэсурсазберажэння і экалагічнай бяспекі, павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі галін цяжкага машынабудавання для забеспячэння ўнутраных патрэбаў і павелічэння долі іх вытворцаў на сусветным рынку”.
Таксама пастановай “вызначаныя ўпаўнаважаныя органы, адказныя за рэалізацыю пагаднення”.
Прамысловая вытворчасць Беларусі ў 2025 годзе ў бягучых цэнах склала 208 млрд рублёў — на 1,8% менш, чым за 2024-ы, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Беларуская эканоміка сутыкаецца з вялікай колькасцю выклікаў, заявіў Турчын у інтэрв’ю на тэлеканале “Беларусь 1” (выйшла ў эфір 28 верасня 2025 года).
У прыватнасці, падкрэсліў чыноўнік, галіна машынабудавання “адчувае значныя цяжкасці”: “Мы гістарычна заўсёды былі нацэленыя перш за ўсё на расійскі рынак. І, вядома, сітуацыя на рынку нашага бліжэйшага і найбуйнейшага партнёра не можа не адбівацца”.
На яго думку, па некаторых галінах і прадпрыемствам неабходна знайсці “сістэмныя рашэнні”, якія б не змушалі “праз нейкі пэўны прамежак часу зноў прыходзіць і прасіць дзяржаўнай падтрымкі”. “[Патрэбны] рашэнні, якія маглі даць вынік у сярэднетэрміновым перыядзе”, — сказаў Турчын.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗафіксаваная суседнімі краінамі ЕС актыўнасць нелегалаў амаль у 18 разоў ніжэйшая, чым на пачатку 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



