За 2025 год захваральнасць на ВІЧ у Беларусі знізілася на 11% — даныя адмыслоўцаў

5 лютага, Позірк. Захваральнасць на ВІЧ у 2025 годзе зменшылася на 11,19% у параўнанні з 2024 годам, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
За мінулы год зарэгістравана 1.088 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі (у 2024-м — 1.228). Захваральнасць знізілася з 13,4 новых выпадкаў на 100 тыс. насельніцтва ў 2024 годзе да 11,9 у 2025-м.
У 2025 годзе найбольш высокі паказчык захваральнасці на ВІЧ-інфекцыю на 100 тыс. насельніцтва зарэгістраваны ў Гомельскай вобласці (21,4). За ёй ідуць Магілёўская вобласць (13,4) і Мінск (12,6). Ніжэй за сярэдні ўзровень знаходзяцца Мінская (10,3), Гродзенская (9,1), Віцебская (7,8) і Брэсцкая (7,6) вобласці.
Паводле абсалютнай колькасці зарэгістраваных выпадкаў лідзіруе Гомельская вобласць (284) і Мінск (251). Далей ідуць Мінская (150), Магілёўская (130), Брэсцкая (99), Гродзенская (90) і Віцебская (84) вобласці.
Паводле кумулятыўных звестак, на 1 студзеня 2026 года ў Беларусі зарэгістравана 37.410 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, у тым ліку 26.005 чалавек, якія жывуць з ВІЧ. Каля 22 тыс. з іх не з’яўляюцца крыніцай ВІЧ-інфекцыі дзякуючы эфектыўнаму лячэнню.
У эпідэмічны працэс уцягнутыя ўсе ўзроставыя групы насельніцтва, аднак асноўная доля грамадзян, у якіх упершыню выяўляюць ВІЧ-інфекцыю, — асобы ва ўзросце 30–59 гадоў (81,5%).
Удзельная вага жанчын сярод усіх, у каго ВІЧ выяўлены ў 2025 годзе, склала 40,1%. У агульнай структуры зарэгістраваных выпадкаў ВІЧ-інфекцыі з 1987 года па 1 студзеня 2026 года ВІЧ у 39,2% выпадкаў выяўлены ў жанчын.
У 2025 годзе ўдзельная вага людзей, інфікаванне якіх адбылося палавым шляхам, склала 89%, доля парэнтэральнага шляху перадачы ВІЧ (пры ін’екцыйным увядзенні наркатычных сродкаў) — 8,6%. Астатнія шляхі перадачы не называюцца.
У 2025 годзе выпадкаў вертыкальнай перадачы ВІЧ (ад маці дзіцяці) не зарэгістравана.
ВІЧ-інфекцыя — гэта хранічнае інфекцыйнае захворванне, якое паддаецца кантролю пры ўмове своечасовага выяўлення і пастаяннага прыёму адмысловых антырэтравірусных прэпаратаў, падкрэслівае санслужба.

- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 9,3 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаУ 2025 годзе зменшылася колькасць тых, хто адпачыў у санаторыі Belorus у літоўскім ДрускінінкаіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа 2025 год выручка санаторна-курортных арганізацый ад экспарту паслуг вырасла на 40% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

