Мінск 20:53

Супраць двух грамадзян Украіны распачатыя крымінальныя справы за спробу ўвозу ў Беларусь буйной сумы грошай

3 лютага, Позірк. Крымінальныя справы ў дачыненні да двух грамадзян Украіны распачаты за “незаконнае перамяшчэнне праз мяжу валюты ў буйным памеры” (ч. 2 арт. 228 КК), паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).

Адзначаецца, што кіроўца і пасажырка легкавога аўтамабіля “Рэно” накіроўваліся з Польшчы праз пункт пропуску Брэст (з сумежнага боку Цярэспаль).

“Для перасячэння мяжы яны выбралі чырвоны калідор, дзе кіроўца падаў дэкларацыю на часовы ўвоз транспартнага сродку і сабаку”, — адзначае мытнае ведамства.

“Аднак пры даглядзе брэсцкія мытнікі высветлілі, што ў асабістых рэчах кожнага з грамадзян схавана па 87 тыс. долараў у эквіваленце”, — гаворыцца ў паведамленні.

ДМК падкрэсліў, што пры перамяшчэнні праз мытную граніцу звыш 10 тыс. долараў у эквіваленце неабходна запоўніць пасажырскую дэкларацыю. За незаконнае перамяшчэнне звыш 30 тыс. долараў пагражае крымінальная адказнасць.

Падзяліцца: