Ціханоўская і Бабарыка абмеркавалі стратэгію дэмсіл, гэта іх першая сустрэча пасля вызвалення экс-банкіра

3 лютага, Позірк. Пра сустрэчу з былым палітвязнем, экс-прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта Віктарам Бабарыкам паведаміла ў сваім тэлеграм-канале 3 лютага дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Гэта першая асабістая сустрэча Віктара і Святланы пасля яго вызвалення. Перад пачаткам працоўнай часткі сустрэчы Святлана і Віктар мелі асабістую размову”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што на сустрэчы адбылося абмеркаванне “актуальнага парадку дня, магчымых крокаў для розных актараў дэмакратычных сіл, а таксама падыходаў да фарміравання агульнага бачання будучыні Беларусі — такой, у якую змогуць паверыць і беларусы ўнутры краіны і за яе межамі, і міжнародныя партнёры”.
Таксама абмяркоўваліся “пытанні стратэгіі дзеянняў дэмакратычных сіл”.
Аб месцы сустрэчы не паведамляецца. Верагодна, яна прайшла ў Вільнюсе, які таксама наведвае паплечніца Бабарыкі, экс-палітзняволеная Марыя Калеснікава.
19 снежня 2025 года паведамлялася, што Ціханоўская правяла размову з Калеснікавай і Бабарыкам па відэасувязі.
Былы кіраўнік “Белгазпрамбанка”, палітык Віктар Бабарыка знаходзіўся ў зняволенні з 18 чэрвеня 2020 года. Доўгі час правёў у інфармацыйнай ізаляцыі (інкамунікада).
У рамках палітычна матываванай крымінальнай справы быў абвінавачаны ў легалізацыі (адмыванні) сродкаў, якія атрыманыя злачынным шляхам, і атрыманні хабару. 6 ліпеня 2021 года прыгавораны да 14 гадоў пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года вызвалены пасля перамоў паміж Мінскам і Вашынгтонам разам са 122 іншымі палітвязнямі. Беларускія ўлады вывезлі іх ва Украіну, пасля яны змаглі выехаць у краіны ЕС.
14 снежня міністр унутраных спраў ФРГ Аляксандэр Добрындт паведаміў, што Бабарыку і Марыю Калеснікаву афіцыйна прыме Германія. З 19 снежня яны знаходзяцца ў гэтай краіне.
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Мы закладваем каштоўнасці Савета Еўропы ў саму аснову нашай будучыні дзяржавы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаДоля стратных арганізацый у 2025 годзе павялічылася ва ўсіх рэгіёнах БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаМногія геаграфічныя рэгіёны ў Арктыцы носяць імёны выхадцаў з Беларусі — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



