У Беларусі памяншаецца колькасць школьнікаў — даныя Белстата

3 лютага, Позірк. У Беларусі змяншаецца колькасць школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, апублікаваных 3 лютага 2026 года і 3 лютага 2025-га.
На пачатак 2025/2026 навучальнага года ў Беларусі функцыянавала 3.653 установы дашкольнай адукацыі, разлічаныя на 326,6 тыс. месцаў, дзе навучалася 321 тыс. дзяцей; педагагічны склад — 54,3 тыс. работнікаў.
Для параўнання: на пачатак 2024/2025 года была 3.721 такая ўстанова сукупна на 345,7 тыс. месцаў, дзе было 338,3 тыс. дзяцей, 55,1 тыс. педагагічных работнікаў. Такім чынам, за год устаноў для дашкольнікаў стала менш на 1,83%, месцаў у іх — на 5,53%, выхаванцаў — на 5,11%, педагогаў — на 1,45%.
На пачатку гэтага навучальнага года ў краіне працавала 2.817 школ (годам раней — 2.848; -1,09%), дзе вучылася 1.058.900 чалавек (1.080.400; -1,99%). Іх навучае 98,1 тыс. настаўнікаў (102,3 тыс.; -4,11%). На дзесяць вучняў у сярэднім прыпадае адзін педагог.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
