За мінулы тыдзень хворых на ВРВІ стала на 18% больш у параўнанні з папярэднім — Мінздароўя

3 лютага, Позірк. З 26 студзеня па 1 лютага ў Беларусі хворых на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі стала на 18% больш у параўнанні з папярэднім тыднем, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Адзначаецца, што 64,6% хворых — дзеці.
Пры гэтым ведамства не пазначае канкрэтную колькасць хворых на ВРВІ.
Паводле інфармацыі Мінздароўя, на фоне “працяглай цыркуляцыі ўзбуджальнікаў негрыпозных ВРВІ” (метапнеўмавірусы, РС-вірус, рынавірусы, адэнавірусы, сезонны каранавірус, вірусы парагрыпу, бакапарвавірусы, вірус SARS-CoV-2) адзначаецца “актыўная цыркуляцыя” вірусаў грыпу A, пераважна А (H3N2).
Для прафілактыкі міністэрства заклікала абмежаваць час наведвання месцаў ці мерапрыемстваў, дзе ў закрытых памяшканнях знаходзіцца вялікая колькасць людзей, а таксама кантакты з хворымі людзьмі.
У выпадку захворвання трэба заставацца дома, звярнуцца да ўрача і выконваць яго рэкамендацыі.

- Эканоміка
- ГрамадстваМУС: У 2025 годзе практычна кожнае трэцяе злачынства было звязанае з кібербяспекайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала дзве спробы парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі — упершыню ў 2026 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 студзеня — 2 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ-за змёрзлага вадаправода часткова не надае паслугі адзін з мінскіх медцэнтраўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка


