З жыхара Віцебскай вобласці спагнана 37 тыс. рублёў за незаконны адстрэл аленя

2 лютага, Позірк. У 2025 годзе суды Мінскай вобласці задаволілі 23 іскавыя заявы аб кампенсацыі нанесенай навакольнаму асяроддзю шкоды на агульную суму звыш 130 тыс. рублёў, паведамляе Генеральная пракуратура.
У рэлізе прыводзіцца некалькі прыкладаў такіх рашэнняў.
Аводле пазову пракурора Мінскага раёна суд спагнаў з жыхара Віцебскай вобласці больш за 37 тыс. рублёў за незаконны адстрэл аленя ў забаронены час без дазвольных дакументаў. Адзначаецца, што паколькі парушальнік добраахвотна не кампенсаваў шкоду, справа была разгледжана ў судовым парадку.
Паводле пазову пракурора Бярэзінскага раёна (Мінская вобласць) з мясцовага жыхара спагнаны кошт незаконна высечаных 112 дрэў алешыны чорнай. Сума перавысіла 6 тыс. рублёў.
У дасудовым парадку трое грамадзян добраахвотна кампенсавалі прычыненую прыродзе шкоду ў памеры звыш 3 тыс. рублёў, адзначае нагляднае ведамства.
Усяго па выніках нагляднай дзейнасці па патрабаванні тэрытарыяльных пракурораў Мінскай вобласці ў рэспубліканскі бюджэт паступіла больш за 64 тыс. рублёў.
З 1 кастрычніка дазволена паляванне на рысь, уключаную ў Чырвоную кнігу
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені краіны ЕС зафіксавалі найменшы ад пачатку 2023 года месячны лік спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаСярэдні кошт кватэр на першасным рынку жылля ў 2025 годзе павялічыўся на 15,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Беларусі звольнена на 1,9% працаўнікоў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка



