У Пастаўскім раёне агнём пашкоджаны трактар з прычэпам
2 лютага, Позірк. Другая з пачатку года адзінка тэхнікі пацярпела падчас пажару ў аграпрамысловым комплексе.
Як паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, днём 1 лютага вёсцы Ёдаўцы Пастаўскага раёна (Віцебская вобласць) агнём быў пашкоджаны трактар з прычэпам.
У гэты ж дзень адбыўся пажар у жалезабетонным будынку цялятніка на тэрыторыі малочна-таварнай фермы каля аграгарадка Белая Дуброва Касцюковіцкага раёна (Магілёўская вобласць). Агнём пашкоджаныя 12 кв. м даху.
Раней паведамлялася, што 14 студзеня каля вёскі Вялікія Шчытнікі (Брэсцкі раён) пры “правядзенні работ па драбненні сенажу” згарэў кормаўборачны камбайн.
У першы месяц 2026 года адбыліся яшчэ тры пажары на аб’ектах АПК: 16 студзеня ў блокавым будынку цялятніка на тэрыторыі МТФ у вёсцы Іванькава Віцебскага раёна (пашкоджаныя 4 кв. м даху); 19 студзеня — у малочна-даільным блоку аднапавярховага бетоннага будынка на тэрыторыі МТФ у аграгарадку Варатынь Бабруйскага раёна (Магілёўская вобласць); 20 студзеня — у полі каля вёскі Баранава Гродзенскага раёна (знішчана 240 т саломы ў цюках).
Летась пра першы такі выпадак паведамлялася 9 студзеня. Гарэў трактар ”МТЗ-82″ з прычэпам, які працаваў у полі ля вёскі Мадора (Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці).
Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам даных МНС, у 2025 годзе пацярпела або было знішчана сама меней 53 адзінкі тэхнікі. Гэта на 27,4% менш, чым за 2024 год (мінімум 73).
За пяць гадоў у Беларусі істотна зменшылася колькасць асноўных відаў тэхнікі, машын і абсталявання ў сельскагаспадарчых арганізацыях, паказаў праведзены “Позіркам“ аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Стала менш камбайнаў: збожжаўборачных — на 14,6% (з 8.798 на канец 2019 года да 7.514 на канец 2024-га), бульбаўборачных — на 32,9% (з 778 да 522), буракаўборачных — на 27,5% (з 298 да 216), кормаўборачных — на 11,6% (з 4.138 да 3.660), ільноўборачных — на 30,1% (з 428 да 299).
Колькасць трактароў у гаспадарках зменшылася на 9,6% (з 38.966 да 35.241), грузавых аўтамабіляў — на 14,8% (з 17.873 да 15.228).
Даільных установак і агрэгатаў стала менш на 15,4% (з 10.758 да 9.096), бульбакапальнікаў — на 35,3% (з 1.254 да 811), бульбасаджалак — на 28% (з 1.198 да 862), зернеачышчальных машын — на 12,7% (з 6.939 да 6.059), зернеачышчальна-сушыльных комплексаў — на 19,6% (з 2.559 да 2.057).
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені краіны ЕС зафіксавалі найменшы ад пачатку 2023 года месячны лік спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаСярэдні кошт кватэр на першасным рынку жылля ў 2025 годзе павялічыўся на 15,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Беларусі звольнена на 1,9% працаўнікоў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка



