Вільнюс мае намер падтрымліваць гімназію Скарыны, але выключэнне ў правілах прыёму для яе юрыдычна не прапісанае — Асацыяцыя беларускіх бацькоў

2 лютага, Позірк. Гарадская рада Вільнюса не згадала ў якасці выключэння гімназію імя Францішка Скарыны ў рашэнні, якое звужае кола школ, куды могуць прымаць дзяцей-замежнікаў для праходжання праграмы пачатковага навучання, звярнула ўвагу Асацыяцыя беларускіх бацькоў (АББ) у Літве.
“Асацыяцыя бацькоў разам з партнёрамі настойвала на тым, каб для гімназіі імя Францішка Скарыны было прадугледжанае выключэнне непасрэдна ў тэксце рашэння горада, — гаворыцца ў паведамленні на старонцы аб’яднання ў “Фэйсбуку”. — Беларуская супольнасць сабрала больш за 200 подпісаў у падтрымку гэтай просьбы. На жаль, такое выключэнне не было ўключанае ў абавязковую частку прынятага рашэння”.
“Тым не менш, гарадская рада прыняла пратакольную рэзалюцыю, якая не мае абавязковага юрыдычнага характару, але мае істотнае палітычнае і практычнае значэнне. У ёй горад асобна адзначыў гімназію імя Францішка Скарыны Скарыны як унікальную беларускамоўную школу па-за межамі Беларусі і задэклараваў намер і надалей падтрымліваць яе дзейнасць у Вільнюсе”, — адзначыла асацыяцыя.
АББ разглядае “прынятую рэзалюцыю” як “публічную фіксацыю пазіцыі горада і важны этап у дыялогу”. Аб’яднанне канстатавала, што “далейшая рэалізацыя задэклараваных намераў патрабуе ўзгодненых дзеянняў паміж школай, заснавальнікам і беларускай супольнасцю”.
Аб’яднанне падкрэсліла, што “паляпшэнне ўмоў для інтэграцыі дзяцей праз эфектыўнае вывучэнне літоўскай мовы пры абавязковым захаванні магчымасці атрымліваць адукацыю на беларускай мове для захавання культурнай ідэнтычнасці” ёсць падыходам, які “цалкам адпавядае” пазіцыі асацыяцыі і яе бачанню будучыні беларускіх дзяцей у Літве.
“Мы таксама чакаем, што горад забяспечыць стварэнне належных умоў для інтэграцыі дзяцей мігрантаў у школах з літоўскай мовай навучання да 1 верасня 2026 года, каб тыя беларускія дзеці, якія вырашаць пачаць там навучанне ў адпаведнасці з прынятым рашэннем, мелі для гэтага належныя магчымасці, — гаворыцца ў паведамленні. — Мы працягнем адстойваць інтарэсы беларускіх сем’яў у Літве, сачыць за тым, як задэклараваныя намеры будуць увасабляцца на практыцы, а таксама садзейнічаць канструктыўнаму дыялогу паміж бацькамі, школай, гарадскімі ўладамі і беларускай супольнасцю ў цэлым”.
На пасяджэнні рады Вільнюскага гарадскога самакіравання 28 студзеня было зацверджанае рашэнне, згодна з якім “асобам, якія маюць права на сталае або часовае пражыванне на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі, якія раней не навучаліся ў Літве і хочуць навучацца паводле праграмы пачатковай адукацыі, пры запаўненні заявы праз электронную сістэму можна выбраць не больш за тры муніцыпальныя школы з навучаннем на літоўскай мове”. Патрабаванне не распаўсюджваецца на грамадзян дзяржаў ЕС.
Разам з рашэннем зацверджаная пратакольная пастанова, якую прадставіў старшыня Камітэта па пытаннях адукацыі Вітаўтас Вайтэкунас. У гэтым дакуменце сярод іншага адзначана, што гімназія Скарыны ёсць “адзінай дзейнай па-за межамі Беларусі школай з навучаннем на беларускай мове” і беларусы імкнуцца да “плаўнай інтэграцыі ў грамадскае жыццё дзяржавы праз узмоцненае вывучэнне літоўскай мовы пры захаванні сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці”.
З улікам гэтага гарадская рада падкрэсліла “абавязацельства і надалей забяспечваць бесперапыннасць дзейнасці гімназіі імя Францішка Скарыны з беларускай мовай навучання ў Вільнюсе, добразычлівае стаўленне да ініцыятыў па ўзмацненні вывучэння літоўскай мовы ў школьнай супольнасці, уключаючы карэктаванне статута школы шляхам увядзення літоўскай мовы разам з беларускай мовай і стварэння выраўноўваючых класаў з навучаннем на літоўскай мове для грамадзян Беларусі”.
“Пасля стварэння вышэйпаказаных умоў і пры наяўнасці свабодных навучальных месцаў у 2026–2027 навучальным годзе даць магчымасць ізноў прыбылым асобам, пры наяўнасці іх жадання, выбіраць пачатковую адукацыю ў гімназіі імя Францішка Скарыны”, — адзначана ў пастанове.
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за год павялічылася на 30% і наблізілася да 7 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені 2026 года знізіўся на 1,8% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНамеснік міністра энергетыкі назваў штатнымі штодзённыя адключэнні электрычнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў студзені знізіўся на 2,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства


