Вячорка: Частка каманды офіса Ціханоўскай перабярэцца ў Варшаву ў бліжэйшыя тыдні

1 лютага, Позірк. Офіс Святланы Ціханоўскай (ОСЦ) пакуль вядзе перамовы з уладамі Польшчы наконт “пашырэння [сваёй] працы” ў Варшаве, заявіў яе галоўны дарадца Франак Вячорка ў эфіры тэлеканала “Белсат” 1 лютага.
“Я думаю, што адкрыецца непасрэдна ў самой Варшаве фізічная прастора і частка каманды туды перабярэцца ўжо ў бліжэйшы час, у бліжэйшыя тыдні”, — сказаў ён.
Паволе Вячоркі, “міжнародная каманда” ОСЦ “застанецца пакуль у Вільні”, паколькі мае ў Літве дыпламатычную акрэдытацыю.
Працэс палітык ахарактарызаваў як “не пераезд, а перафарматаванне працы”, якое будзе адбывацца паступова: “Мы будзем інфармаваць грамадскасць”.
На пытанне, ці мае намер сам Вячорка пераязжаць у польскую сталіцу, дарадца Ціханоўскай адказаў, што “плануе больш быць ў Варшаве, чым было раней”.
У сталіцы Польшчы, на яго думку, у ОСЦ будзе больш магчымасцей камунікаваць з беларускімі ініцыятывамі, арганізацыямі, “партнерамі па [Аб’яднаным пераходным] кабінеце, Каардынацыйнай радзе”.
“Пачынаючы з пятніцы (30 студзеня), голас Святланы Ціханоўскай у абарону свабоднай Беларусі будзе чутны з Варшавы”, — паведаміла ў той дзень польская газета Rzeczpospolita са спасылкай на інфармацыю, дадзеную ёй дэмлідарам падчас знаходжання ў горадзе 24 студзеня.
У інтэрв’ю Ціханоўская адзначыла, што пасля таго, як стала вядома аб зніжэнні ўзроўню яе аховы ў Літве, менавіта Варшава ёй “першай працягнула руку дапамогі”.
Тады Вячорка паведаміў, што Ціханоўская і яе офіс пакуль знаходзяцца ў Вільнюсе, і заклікаў дачакацца афіцыйных паведамленняў.
Дыпламатычны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Дзяніс Кучынскі 22 студзеня заявіў, што з Вільнюса ў Варшаву пераедзе толькі частка офіса Ціханоўскай, яго дзейнасць у Літве будзе таксама працягнутая.
Аб тым, што Ціханоўская разам са сваёй камандай пераедзе з Літвы ў Польшчу, 17 студзеня паведаміла агенцтва AFP. У матэрыяле гаварылася, што гэтую інфармацыю агенцтву пацвердзілі “чатыры чалавекі з акружэння” палітыка, а таксама польскае Міністэрства замежных спраў.
7 кастрычніка 2025 года стала вядома, што Літва знізіла ўзровень фізічнай аховы Ціханоўскай. Афіцыйная прычына — рэвізія ступені пагроз. Шэраг літоўскіх палітыкаў раскрытыкаваў гэтае рашэнне; прэзідэнт Гітанас Наўседа заявіў, што сітуацыя з аховай Ціханоўскай драматызуецца.
17 кастрычніка з’явілася інфармацыя, што літоўскія ўлады часова вярнулі Ціханоўскай ахову — да таго часу, пакуль не будзе сфарміравана новая сістэма бяспекі.
19 снежня стала вядома, што ахову Ціханоўскай у Літве будзе забяспечваць мясцовая паліцыя. Дарадца літоўскага прэм’ер-міністра Альгірдас Дабравольскас у той жа дзень заявіў, што ахова беларускага палітыка “адпавядае ўзроўню пагрозы”.
Рашэнне было раскрытыкаванае часткай літоўскіх палітыкаў, пераважна апазіцыйных.


- ГрамадстваНамеснік міністра энергетыкі назваў штатнымі штодзённыя адключэнні электрычнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў студзені знізіўся на 2,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

