Затрыманая ў Кіеве па падазрэнні ў шпіянажы журналістка з Беларусі застанецца пад вартай
30 студзеня, Позірк. Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева абраў меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай без права ўнясення закладу падазраванай у шпіянажы беларусцы, “якая доўгі час працавала журналісткай у Кіеве і спрабавала пракрасціся ў адно з падраздзяленняў Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР) Міністэрства абароны”, паведаміла 29 студзеня агенцтва “Укрінформ” са спасылкай на спікера офіса генпракурора Мар’яну Гаеўскую-Каўбасюк.
Пра тое, што Служба бяспекі Украіны (СБУ) і Служба ўласнай бяспекі ГУР папярэдзілі “пранікненне агента беларускага КДБ у падраздзяленне Сіл абароны” СБУ паведаміла 27 студзеня.
Заяўлялася, што ў выніку “шматэтапнай спецаперацыі” ў Кіеве затрымана 35-гадовая грамадзянка Беларусі — “глыбока заканспіраваная шпіёнка, якая працавала на КДБ РБ з 2015 года”.
Служба бяспекі Украіны заявіла, што “дзякуючы своечасоваму выкрыццю шпіёнкі” супрацоўнікі СБУ і ГУР “пачалі з беларускай агенткай доўгатэрміновую аператыўную гульню, якая дазволіла не толькі дакументаваць кожны яе крок, але і праз яе рэгулярна дэзінфармаваць беларускую спецслужбу”.
“Сабраўшы поўную доказную базу на шпіёнку, СБУ ва ўзаемадзеянні з ГУР затрымала яе каля месца пражывання. У фігуранткі канфіскаваны смартфон і дыктафон, на якія яна фіксавала закрытую інфармацыю. У цяперашні час следчыя СБУ паведамілі ёй аб падазрэнні паdjlkt ч. 1 арт. 114 Крымінальнага кодэкса. вартай, ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці”, — гаварылася ў відэаматэрыяле.
У матэрыяле не называецца імя затрыманай, відэазапісы знарок скажоныя, фатаграфіі — размытыя.
Аднак абрысы на здымках, а таксама дэталі біяграфіі дазваляюць меркаваць, што гаворка пра Іну Кардаш, якая раней працавала ў Мінску, а з 2020 года — у Кіеве, у прыватнасці, у інфармагенцтве “Інтэрфакс-Украіна“.
Гэтае ж імя называлі і ўкраінскія СМІ.
- Грамадства, ЭканомікаУлады нагадалі пра новыя правілы ўвозу гібрыдных аўтамабіляў — з ПДВ і пошлінай 15%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, ПалітыкаУ ЕС дапускаюць візавыя абмежаванні для краін, адкуль зыходзяць "гібрыдныя атакі, умяшанне, выкарыстанне міграцыі як зброі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 30 студзеня — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ПалітыкаДэпутат Бундэстага: У Германіі асаблівая адказнасць за тых, хто пакутуе ў беларускіх турмахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



