Мінск 13:33

У Беларусь прыбыла першая сёлета партыя расійскіх знішчальнікаў Су-30СМ2

30 студзеня, Позірк. Аб прыбыцці на адзін з беларускіх аэрадромаў чарговай партыі расійскіх знішчальнікаў Су-30СМ2 паведаміла 29 студзеня прэс-служба абароннага ведамства Беларусі.

Міністэрства прыводзіць каментар намесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА начальніка авіяцыі палкоўніка Аляксандра Бяляева, які заявіў, што “паступленне новай авіяцыйнай тэхнікі гэта заўсёды свята для воінаў-авіятараў”: “Кіраваць знішчальнікам, які толькі што выйшаў з завода, ганарова і прыемна, але і абавязвае да многага. проста зашкальвае“.

У 2025 годзе самалёты Су-30СМ2 прыбывалі ў Беларусь тройчы: 26 снежня, 14 жніўня і 27 траўня.

26 снежня Бяляеў заявіў, у прыватнасці, што “гэта не крайняя партыя: у далейшым будзе паступаць новая тэхніка, абараназдольнасць нашых паветраных меж будзе ўзрастаць”.

Пры гэтым камандуючы ВПС і войскамі СПА Андрэй Лук’яновіч 27 траўня анансаваў, што да канца 2025 года Беларусь атрымае яшчэ адну партыю Су-30СМ2.

Падзяліцца: