У 2025 годзе ў Мінску прададзена на 21% менш жылля, чым у 2024-м

29 студзеня, Позірк. Ёмістасць рынку кватэр у Мінску ў 2025 годзе склала 1 млрд 380 млн долараў ЗША, паведаміла начальнік упраўлення ацэнкі Нацыянальнага кадастравага агенцтва Вераніка Салаўёва на прэс-канферэнцыі 29 студзеня.
“Гэта досыць буйная сума, і гэта без уліку долевага будаўніцтва, паколькі кватэры, якія набываюцца на долевым удзеле, у наш рэестр цэн не трапляюць“, — адзначыла Салаўёва.
Паводле яе слоў, летась у сталіцы прададзена 786 тыс. кв. метраў жылля. “Гэта менш, чым у 2024 годзе, калі было прададзена 990 тыс. кв. м“, — сказала прадстаўнік агенцтва.
Такім чынам, плошча прададзенага жылля ў 2025 годзе скарацілася на 20,6%.
У абласных цэнтрах сумарна ёмістасць рынку склала каля 450 млн долараў, паведаміла Салаўёва.
“Актыўнасць рынку ў 2025 годзе знізілася ў параўнанні з 2024-м. Было здзейснена 15.100 здзелак. Для параўнання, у папярэднім годзе было здзейснена больш за 19 тыс. здзелак“, — прывяла даныя начальнік упраўлення.
Сярэднія цэны выраслі за год на 23% у доларавым эквіваленце і на 8% — у рублёвым.
Больш падрабязная інфармацыя даступная падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


