МАРГ зацвердзіла тарыф на транзіт газу па трубаправодах кампаніі “Газпрам трансгаз Беларусь”

29 студзеня, Позірк. Гранічны мінімальны тарыф на паслугу транзітнага транспартавання газу па сістэме магістральных трубаправодаў кампаніі “Газпром трансгаз Беларусь” усталяваны ў памеры 5,2749 рубля за 1 тыс. кубаметраў на 100 км (без ПДВ), гаворыцца ў пастанове Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю № 1 ад 13 студзеня.
Згодна з дакументам, апублікаваным 29 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, тарыф вызначаны для ўсіх замоўцаў, акрамя публічнага акцыянернага таварыства “Газпром” (Расія).
Пры прымяненні тарыфаў з улікам мінімальнай граніцы “Газпром трансгаз Беларусь” мае паведаміць МАРГ пра узровень гэтых тарыфаў не пазней за 10 дзён з даты заключэння дагавора з замоўцам.
ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” ёсць даччыным прадпрыемствам расійскай транснацыянальнай энергетычнай кампаніі “Газпрам”.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаПры ўстойлівым курсе рубля цэны на аўтамабілі будуць стабільныя прынамсі ў першым паўгоддзі — прагноз БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка



