Палітвязнямі прызнана яшчэ восем чалавек

28 студзеня, Позірк. Праваабарончая супольнасць 28 студзеня прызнала палітычнымі вязнямі яшчэ восем чалавек, паведамляе цэнтр “Вясна“.
Статус атрымалі асуджаныя да пазбаўлення волі Максім Дудорга (чатыры гады, арт. 3614), Сяргей Васюкевіч (тэрмін невядомы, 3614), Аляксей Шыловіч (тэрмін невядомы, 368), Аляксандр Нядзведскі (тэрмін невядомы, 3614), Уладзімір Джараеў (тэрмін невядомы, 3611, 368, 369), Сяргей Літвінка (тэрмін невядомы, 367), а таксама асуджаны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу Аляксей Ісаеў (пяць гадоў, 3614) і затрыманы Віталь Выпражкін, абвінавачаны па справе “Беларускага Гаюна“ па арт. 3614.
Заяву акрамя “Вясны“ падпісалі Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека імя Звозскага, Lawtrend, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Human Constanta, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, “Прававая ініцыятыва”.
Агульная колькасць палітвязняў узрасла да 1.158. Праваабаронцы працягваюць беспаспяхова патрабаваць неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі.
Даведка “Позірку“:
арт. 3611 Крымінальнага кодэкса — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
арт. 368 — абраза прэзідэнта;
369 — абраза прадстаўніка ўлады.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа два месяцы ў Беларусі пабудавана на 34,3% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія тры дні Латвія спыніла ў чатыры разы больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь люты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



