Санкцыі могуць прымяняцца толькі на падставе рашэння Савета Бяспекі ААН — спецдакладчыца з Беларусі

27 студзеня, Позірк. Любыя санкцыі могуць прымяняцца толькі на падставе рашэння Савета Бяспекі ААН, заявіла 27 студзеня ў Бруселі спецыяльны дакладчыца ААН па пытанні пра негатыўнае ўздзеянне аднабаковых прымусовых захадаў на ажыццяўленне правоў чалавека Алена Доўгань (Беларусь).
Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў, яна выказалася з гэтай нагоды на канферэнцыі “Аднабаковыя прымусовыя захады (АПЗ): сучасныя пагрозы і выклікі”, якая прайшла пад эгідай пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры Еўрасаюзе. У форуме, як сцвярджаецца, узяло ўдзел “больш за 100 кіраўнікоў дыпламатычных місій, дэпутатаў Еўрапарламента, экспертаў, юрыстаў, бізнесменаў, прадстаўнікоў Еўракамісіі ды іншых інстытутаў ЕС з 25 краін”.
Доўгань заявіла, што рэстрыкцыі, уведзеныя ў абыход Савета Бяспекі ААН, з’яўляюцца “аднабаковымі прымусовымі захадамі, неправамернымі з пункту гледжання міжнароднага права”.
Знешнепалітычнае ведамства паведаміла, што ўдзельнікі канферэнцыі “абмеркавалі пытанні неправамернасці АПЗ і прывялі шматлікія прыклады іх негатыўнага ўплыву на правы і законныя інтарэсы звычайных грамадзян”.
“Канферэнцыя стала заклікам да дыскусіі паміж дзяржавамі пра неабходнасць існавання працаздольных гуманітарных абмежаванняў, а ў аптымальным варыянце — выключэння аднабаковых захадаў, якія ператвараюць гуманітарныя праблемы ў прыладу знешняй палітыкі асобных краін”, — адзначыла МЗС.
Дэмакратычныя краіны ўвялі ў дачыненні да Беларусі мноства санкцый, у тым ліку эканамічных. Абмежавальныя меры ўводзіліся за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе і жорсткае падаўленне пратэстаў, што распачаліся пасля іх, прымусовую пасадку самалёта Ryanair, штучна створаны міграцыйны крызіс на мяжы з краінамі ЕС, дапамогу Расіі ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
У сярэдзіне снежня 2025 года Савет Еўрапейскага саюза ўвёў новы крытэрый для ўключэння ў санкцыйныя спісы “фізічных асоб, арганізацый і органаў, што атрымліваюць выгаду ад дзеянняў або палітыкі, якая мае дачыненне да Рэспублікі Беларусь, удзельнічаюць у іх альбо садзейнічаюць ім, калі такія дзеянні падрываюць або пагражаюць дэмакратыі, вяршэнству права, стабільнасці або бяспецы ў ЕС і яго дзяржавах-членах”. Прычынай стала сітуацыя з масавым наплывам кантрабандысцкіх паветраных шароў у Літву, якія перашкаджалі ў тым ліку грамадзянскай авіяцыі.
21 студзеня 2026 года Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Нарвегія, Паўночная Македонія і Украіна далучыліся да рашэння Савета ЕС ад 15 снежня 2025-га 2025/2585 аб абмежавальных захадах у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і ўдзелам Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Гэтыя краіны рэгулярна падтрымліваюць санкцыйную палітыку ЕС у дачыненні да Беларусі.
Паводле звестак ААН, Алена Доўгань заняла пасаду 25 сакавіка 2020 года. Прафесар міжнароднага права, дырэктар Цэнтра даследаванняў свету Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, асацыяваны член Інстытута міжнароднага права міру і ўзброеных канфліктаў Рурскага ўніверсітэта ў Бохуме. Яе навуковыя і выкладчыцкія інтарэсы звязаныя з міжнародным правам, правам у галіне санкцый і правоў чалавека, у галіне нацыянальнай бяспекі і міжнародных арганізацый, з вырашэннем міжнародных спрэчак і міжнародным экалагічным правам. Аўтар больш за 150 кніг і артыкулаў па розных аспектах міжнароднага права.

- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШэсць дзён суседнія краіны ЕС не фіксуюць спробаў пранікнення нелегалаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць ІП за 2025 год зменшылася на 13,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


