За 10 гадоў Беларусь і Кітай патроілі тавараабарот — Снапкоў

27 студзеня, Позірк. За 10 гадоў тавараабарот Беларусі і Кітая патроіўся, прычым беларускі экспарт вырас у два разы, заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў 27 студзеня на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях развіцця супрацы з КНР.
“Было 2,5 мільярда долараў, стала 8,9 мільярда [па ўзаемным гандлі таварамі ў студзені — лістападзе 2025-га], — цытуе чыноўніка прэс-служба ўрада. — Пры гэтым сярэднегадавы тэмп росту экспарту ў мінулай пяцігодцы склаў 117%, што на 1,5 працэнтнага пункта вышэй за тэмпы росту экспарту з Расіяй як нашым асноўным рынкам. Гэта сведчыць пра тое, што дастаткова актыўна мы працавалі на кітайскім рынку”.
Паводле даных Снапкова, за 10 гадоў “сярэднегадавы тэмп росту экспарту склаў 111,4%”, абарот тавараў і паслуг “наблізіўся да рэкордных 12 мільярдаў долараў”, пры гэтым доля Кітая ў знешнім гандлі “вырасла ў два разы і ўзнялася да 11%”.
Кітай — другі гандлёвы партнёр Беларусі пасля РФ, сказаў чыноўнік. У КНР пастаўляецца 30% усяго экспартаванага беларускага калію, 45% — рапсавага алею, 50% — ільнотрасты, 33% — лесаматэрыялаў, 37% — малочнай сыроваткі.
Прамыя кітайскія інвестыцыі, паводле слоў першага віцэ-прэм’ера, за дзесяцігоддзе выраслі ўдвая: “Валавы аб’ём інвестыцый з Кітая ў Беларусь за 10 гадоў перавысіў 2 мільярды долараў, з іх каля паловы — гэта прамыя замежныя інвестыцыі”. “За 9 месяцаў [2025 года] у адносінах да мінулага года (да аналагічнага перыяду. — “Позірк”.) яны выраслі ў 2,6 раза, аб’ём валавых інвестыцый з Кітая склаў 443 мільёны долараў. Калі ў 2015 годзе Кітай сярод донараў займаў пятае месца паводле валавых інвестыцый, то па выніках 9 месяцаў — другое месца”, — адзначыў чыноўнік.
Паводле яго слоў, колькасць арганізацый з кітайскім унёскам у статутным фондзе за 10 гадоў вырасла ў 3,4 раза: калі ў 2015 годзе было 67 такіх арганізацый, то ў 2025-м — 230. Летась, сказаў Снапкоў, з прыцягненнем кітайскага капіталу і тэхналогій у Беларусі рэалізоўвалася больш за 60 інвестыцыйных праектаў з аб’ёмам заяўленых інвестыцый каля 1,6 млрд долараў. У індустрыяльным парку “Вялікі камень” рэалізуецца 52 інвестпраекты.
Кітай для Беларусі, паводле слоў першага віцэ-прэм’ера, з’яўляецца “ключавым прамысловым крэдыторам”. Ён адзначыў, што за 20 гадоў за кошт кітайскіх ільготных і камерцыйных крэдытаў было прафінансавана 28 буйных прамысловых праектаў на 5,5 млрд долараў, у тым ліку ў сферах прамысловасці, энергетыкі, транспарту.
“Праекты, рэалізаваныя з Кітаем, забяспечвалі каля дзясятай часткі прыросту беларускай эканомікі за дзесяцігоддзе”, — заявіў Снапкоў.
Разам з тым Лукашэнка на нарадзе даў зразумець, што дырэктыва аб развіцці стасункаў з Кітаем на 2021–2025 гады не выкананая.
“Патрабуецца перафарматаваць інвестыцыйны кірунак, — сказаў ён. — Кітайскія ўкладанні за мяжу ставяць рэкорды, асабліва ў краіны “Пояса і шляху”. Наш урад таксама рапартуе пра рост (летась за 9 месяцаў адносна аналагічнага перыяду 2024 года больш чым у два з паловай раза да 443 мільёнаў долараў)”.
“Але ў дырэктыву закладваліся істотна больш напружаныя паказчыкі (не менш за паўмільярда долараў, прычым штогод, і не менш за 150 мільёнаў прамых інвестыцый у кожную вобласць і горад Мінск). Калі бачыш лічбы прамых кітайскіх інвестыцый па абласцях (Віцебская — 1 мільён, Гродзенская — 100 тысяч за пяцігодку), адразу ясна, хто як працуе. Але не па Кітаю — у прынцыпе”, — дадаў Лукашэнка.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць ІП за 2025 год зменшылася на 13,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ снежні 2025 года колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 10 тыс. — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–26 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольш за траціну стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



