Мінск 11:46

Колькасць ахвяр пажараў па-ранейшаму ўдвая перавышае леташні паказчык

Ілюстрацыя: МНС

27 студзеня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі — з 6 гадзін 26 студзеня да 6 гадзін 27 студзеня — на пажарах у Беларусі загінула сем чалавек, сведчаць даныя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Па дзве ахвяры агню зарэгістравана ў Кобрынскім і Пінскім раёнах (Брэсцкая вобласць), а таксама ў Гродзенскім раёне, па адной — у Верхнядзвінскім (Віцебская вобласць), Гомельскім і Маладзечанскім (Мінская вобласць) раёнах.

З пачатку 2026 года ў краіне здарылася 839 пажараў — у 1,92 раза больш, чым за той жа перыяд 2025-га (438). На іх загінула 112 чалавек (удвая больш; 56), траўмавана — 65 (у 1,86 раза больш; 35); выратавана — 69 (у 1,35 раза больш; 51).

Падзяліцца: