За апошнія два тыдні іміграцыйныя службы ЗША затрымалі не менш за 7 беларусаў — даныя Byaction

26 студзеня, Позірк. Не менш за 7 беларусаў затрымалі іміграцыйныя службы ЗША за апошнія два тыдні. Асацыяцыя беларусаў Амерыкі (АБА) са спасылкай на даныя ініцыятывы Byaction паведаміла, што затрыманні прайшлі ў штатах Мінесота, Фларыда, Ілінойс, Аклахома і Арызона.
Паводле інфармацыі валанцёраў згаданай ініцыятывы, усе затрыманыя ўехалі ў краіну больш за два гады таму, знаходзіліся ў легальным іміграцыйным працэсе. Яны былі затрыманыя падчас выпадковых праверак (спыненняў) аўтамабіляў.
Пры гэтым аніводзін з іх не меў крымінальнага мінулага і не чакаў, што яго могуць затрымаць. Адзін з затрыманых быў вызвалены пад заклад, астатнія чакаюць магчымага адпаведнага рашэння.
Byaction рэкамендуе беларусам, якія знаходзяцца ў ЗША, падрыхтавацца да магчымых затрыманняў, для чаго, у прыватнасці, як мага хутчэй знайсці амерыканскага грамадзяніна або пастаяннага рэзідэнта (уладальніка грын-карты), які мог бы стаць іх паручальнікам. Таксама рэкамендуецца падрыхтаваць грошы для закладу на выпадак, калі паручальнік не зможа ўнесці ўсю яго неабходную суму (ад 5 тыс. долараў).
Ініцыятыва таксама прапануе беларусам загадзя абмеркаваць са сваім адвакатам умовы падачы хадайніцтва аб закладзе (bond), а ў выпадку адсутнасці такой — знайсці адваката, які мог бы пры неабходнасці падаць такое хадайніцтва.
Таксама рэкамендуецца загадзя падрыхтаваць лісты падтрымкі (letters of support) ад знаёмых, сяброў і калег, вывучыць на памяць нумары тэлефонаў адваката ці блізкага чалавека і “загадзя падумаць як вырашыць свае справы пры адсутнасці на працягу 2–4 тыдняў”.
У Byaction адзначылі, што ў выпадку ўезду ў ЗША праз паўднёвую мяжу на падставе дазволу (parole) з выкарыстаннем дадатку памежнай службы ЗША (CBP one) верагоднасць адмовы ў закладзе з’яўляецца вельмі высокай. У гэтым выпадку неабходна быць гатовым абараняць сваю справу ў іміграцыйнай турме да канца працэсу.
Для максімальна магчымай падрыхтоўкі справы беларусам рэкамендуюць абнавіць і падпісаць форму I-589 (заяву на наданне прытулку, а ў выпадку адмовы — на абарону ад дэпартацыі), абавязкова абмеркаваўшы гэта са сваім адвакатам.
Прыводзяцца кантактныя тэлефоны і адрас электроннай пошты ініцыятывы для звароту ў выпадку неабходнасці.
Летась у верасні АБА паведамляла, што не менш як 9 беларусаў, выкліканых для чарговай “адзнакі” ў іміграцыйную і мытную службу ЗША, былі затрыманыя і змешчаныя ў адмысловыя цэнтры, у дачыненні да іх праводзілася праверка.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ снежні 2025 года намінальны сярэдні заробак вырас на 15% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНовы амбасадар Беларусі ў РФ Селіверстаў: Дынаміка рэалізацыі сумесных праектаў не надта высокаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства



