Пешаход загінула пад коламі аўтамабіля ў Валожынскім раёне

26 студзеня, Позірк. Пра смяротнае дарожна-транспартным здарэнне ў Валожынскім раёне паведаміла Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.
Трагедыя адбылася ўвечары 25 студзеня на 57-м кіламетры аўтадарогі М6 (Мінск — Гродна). Як адзначае ДАІ, 23-гадовы кіроўца аўтамабіля Gelly Mondjaro, рухаючыся ў бок Гродна “ў крайняй левай паласе руху”, здзейсніў наезд на 59-гадовую жанчыну-пешахода.
Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына пераходзіла дарогу справа налева па ходзе руху аўтамабіля “паблізу пешаходнага пераходу”.
Пацярпелая памерла на месцы здарэння ад атрыманых траўмаў.
Праводзіцца праверка.
Раней прэс-служба МУС паведамляла пра гібель двух чалавек пры сутыкненні легкавога аўтамабіля з аўтобусам 12 студзеня ў Полацкім раёне (Віцебская вобласць).
Напрыканцы 2025 года адбылося некалькі аварый з гібеллю пешаходаў.
У Валожынскім раёне 20 снежня ў бальніцы памерла пяцігадовае дзіця, якога збіла машына (паводле слоў кіроўцы, хлопчык “раптоўна выбег на праезную частку”).
26 снежня ў Лунінецкім раёне (Брэсцкая вобласць) кіроўца аўтобуса “МАЗ” “здзейсніў наезд на 35-гадовага пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы дарогі і не быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі”.
29 снежня Драгічынскім раёне (Брэсцкая вобласць) 31-гадовы жыхар райцэнтра “здзейсніў наезд на 55-гадовага мужчыну-пешахода”, які рухаўся па праезнай частцы дарогі ў тым жа кірунку, як сцвярджалася, “меў прыкметы алкагольнага ап’янення і не быў абазначаны святлоадбіўным элементам у цёмны час сутак”.

- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНовы амбасадар Беларусі ў РФ Селіверстаў: Дынаміка рэалізацыі сумесных праектаў не надта высокаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка

