Мінск 10:29

Афармленне грузавікоў на літоўскай мяжы адноўленае — Дзяржпагранкамітэт

Ілюстрацыйнае фота: Дзяржпагранкамітэт

26 студзеня, Позірк. “Літоўскія кантрольныя службы аднавілі ў поўным аб’ёме афармленне грузавых транспартных сродкаў”, — коратка паведаміла каля 7:20 26 студзеня прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

24 студзеня ведамства заявіла, што праз праблемы у працы праграмнага абсталявання мытных баз Літва прыпыніла ўезд фур праз пункт пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог). “Папярэдне, рух адновіцца не раней за 20:00, — гаварылася ў паведамленні. — Афармленне легкавога транспарту і аўтобусаў працягваецца ў штатным рэжыме”.

На наступны дзень Дзяржаўны мытны камітэт праінфармаваў, што Літва не аднавіла афармленне грузавых аўтамабіляў у пунктах пропуску Мядзінінкай і Шальчынінкай (Беняконі).

Адзначыўшы, што сістэма пропуску мусіла запрацаваць 24 студзеня ў 20:00, ДМК падкрэсліў, што “з пункта пропуску Беняконі з учорашніх 15:00 дагэтуль літоўскія службы кантролю не прынялі ніводнага аўто”.

З пункта Каменны Лог літоўскія службы прымалі транспарт часткова і афармлялі ў ручным рэжыме, заяўляў камітэт.

Падзяліцца: