Мінск 10:29

Колькасць ахвяр агню ад пачатку года дасягнула 105

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

26 студзеня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі — з 6:00 25 студзеня да 6:00 26 студзеня — на пажарах у Беларусі загінула чатыры чалавекі, сведчаць даныя на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У Гомельскай вобласці дзве ахвяры агню (Жыткавіцкі і Рагачоўскі раёны), у Брэсцкай і Мінскай — па адной (Столінскі і Салігорскі раёны адпаведна).

Ад пачатку 2026 года ў краіне адбылося 807 пажараў — у 1,92 раза больш, чым за той жа перыяд 2025-га (420). На іх загінула 105 чалавек (у 1,94 раза больш; 54), траўмавана — 63 (у 1,85 раза; 34); выратавана — 68 (у 1,39 раза; 49).

Падзяліцца: