Мінск 21:18

У цэнтры Віцебска праз прарыў трубы знікла халодная вада ў шасці дамах

Фота: "Віцьбічы"

24 студзеня, Позірк. Шэсць шматкватэрных дамоў засталіся без халоднага водазабеспячэння праз прарыў водаправоднай трубы на вул. Леніна ў цэнтральнай частцы Віцебска, вынікае з паведамлення дзяржаўнага выдання “Віцьбічы”.

Паводле інфармацыі галоўнага інжынера прадпрыемства “Віцебскводаканал” цечу ў трубе, якую прарвала пасярод праезнай часткі, атрымалася закрыць.

Паведамляецца, што ў 23:00, “калі спадзе інтэнсіўнасць руху”, аварыйны ўчастак пачнуць раскопваць. Работы плануецца завяршыць да 6:00 25 студзеня. “Гэта з запасам часу”, — адзначае выданне.

Для жыхароў дамоў, якія засталіся без халоднага водазабеспячэння, арганізаваны падвоз пітной вады. Заяўлена, што “ў перыяд правядзення работ і наступныя суткі магчыма пагаршэнне якасці вады” ў трубаправодзе.

Падзяліцца: