Мінск 16:07

У 2025 годзе Беларусь закупіла ў Грузіі ў 31 разоў больш бульбы, чым у 2024-м — статыстыка

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

24 студзеня, Позірк. У 2025 годзе Грузія паставіла ў Беларусь 3.302,5 тоны бульбы на 1 млн 368 тыс. долараў (414,3 долара за т) — у 30,7 раза больш, чым у 2024-м, калі было экспартавана 107,4 т за 51,2 тыс. (476,5 за т), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных грузінскай Нацыянальнай службы статыстыкі.

Для параўнання: у 2023 годзе — 84,5 т бульбы за 30,7 тыс. долараў (363,3 за т), 2022-м — не было, 2021-м — 669,1 т за 177,2 тыс. (264,7 за т), 2020-м — 81,4 т за 12,3 тыс. (151,1 за т).

Летась на бульбу прыпала 35% паставак грузінскай расліннай прадукцыі ў Беларусь (агулам — 3 млн 905,3 тыс. долараў) і 3,2% агульнага экспарту ў беларускім кірунку (42 млн 847 тыс. долараў).

Адметна, што пастаўкі выраслі на фоне узніклага ў 2025 годзе дэфіцыту бульбы — увесну адсутнасць караняплода ў крамах і высокія кошты на яго выклікалі шырокі грамадскі рэзананс. У траўні Аляксандр Лукашэнка прызнаў дэфіцыт, але загадаў не выкарыстоўваць для продажу запасы насеннай бульбы. “Калі нехта ўжо пераймаецца за бульбу — месяц вытрымаем. Але без бульбы не будзем”, — сказаў ён.

Улады называлі розныя прычыны, якія прывялі да такой сітуацыі, Лукашэнка звязаў яе нават з палітыкай.

Праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі паказаў, што валавы збор бульбы ў гаспадарках усіх катэгорый за пяць гадоў зменшыўся на 17,8% — з 3 млн 707,9 тыс. т у 2020-м да 3 млн 47,2 тыс. т у 2025-м.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: