Мінск 12:40

Патрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за 2025 год выраслі на 26,4%

Ілюстрацыйнае фота: soyuz.by

24 студзеня, Позірк. Чыстыя замежныя актывы Нацыянальнага банка за мінулы год выраслі на 22,2% (з 32 млрд 673,6 млн рублёў на 1 студзеня 2025-га да 39 млрд 915,2 млн на аналагічную дату 2026-га), сведчыць праведзены “Позіркам”аналіз даных рэгулятара.

Патрабаванні Нацбанка да органаў дзяржаўнага кіравання выраслі за 2025 год на 26,4% (з 8 млрд 586,2 млн да 10 млрд 852,1 млн).

Даведка “Позірку”:

Патрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання — гэта актывы цэнтральнага банка, якія ўяўляюць сабой запазычанасць урада, міністэрстваў і мясцовых уладаў перад рэгулятарам. Яны ўключаюць крэдыты, набытыя дзяржаблігацыі ды іншыя фінансавыя інструменты, адлюстроўваючы аб’ём прамога фінансавання або доўгу, які дзяржструктуры маюць вярнуць.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: