Мінск 00:36

З канца ліпеня можна будзе папаўняць банкаўскі рахунак па нумары мабільнага тэлефона атрымальніка

23 студзеня, Позірк. З 25 ліпеня ў кліентаў беларускіх банкаў з’явіцца магчымасць папаўняць рахунак праз сістэму АРІП па нумары мабільнага тэлефона атрымальніка, вынікае з пастановы праўлення Нацбанка ад 8 студзеня № 3.

Як паведамляе прэс-служба рэгулятара, для гэтага неабходна ведаць нумар мабільнага тэлефона атрымальніка, а таксама згоду атрымальніка на выкарыстанне нумара тэлефона для ажыццяўлення аперацый у АРІП.

“Калі ў атрымальніка некалькі рахункаў у адным банку, ён сам абярэ, на які з іх яму будуць залічвацца грашовыя сродкі пры папаўненні па нумары тэлефона, — адзначае Нацбанк. — Гэта дадатковая магчымасць. Па-ранейшаму, можна будзе выкарыстоўваць звыклыя рэквізіты: IBAN, даныя карты, нумар дамовы і г.д.”.

Падобны спосаб папаўнення рахункаў і грашовых пераводаў актыўна выкарыстоўваецца ў Еўропе, у прыватнасці, у Польшчы.

Падзяліцца: