Мінск 00:35

У Беларусі валавы збор бульбы сельскагаспадарчымі арганізацыямі за пяць гадоў скараціўся на 27,4%

23 студзеня, Позірк. Валавы збор бульбы гаспадаркамі ўсіх катэгорый за пяць гадоў скараціўся на 17,8% (з 3 млн 707,9 тыс. тон у 2020-м да 3 млн 47,2 тыс. тон у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У сельскагаспадарчых арганізацыях падзенне вытворчасці гэтай культуры склала 27,4% (з 523,3 тыс. да 379,9 тыс.), у сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках — рост на 15,9% (з 390,3 тыс. да 452,3 тыс.), у гаспадарках насельніцтва — зменшылася 20,7% (з 2 млн 794,3 тыс. да 2 млн 215 тыс.).

На 5,6% у краіне павялічыўся збор збожжавых і зернебабовых культур (з 8 млн 660,6 тыс. да 9 млн 147,5 тыс.): у сельгасарганізацыях — на 5,7% (з 8 млн 264,4 тыс. да 8 млн 737,4 тыс.), сялянскіх (фермерскіх) — на 5,9% (з 295,2 тыс. да 312,5 тыс.), насельніцтва — на 3,3% (з 100,9 тыс. да 97,6 тыс.).

Гародніны вырашчана на 3,3% менш (з 2 млн 796,4 тыс. да 2 млн 704,4 тыс.): сельгасарганізацыях — на 19,3% (з 210,4 тыс. да 169,7 тыс.), сялянскіх (фермерскіх) — на 26,8% (з 352,5 тыс. да 446,8 тыс.), насельніцтва — на 6,5% (з 2 млн 233,4 тыс. да 2 млн 88 тыс.).

Збор пладоў і ягад знізіўся ў 2,1 раза (з 770,3 тыс. да 370 тыс.): у сельгасарганізацыях — у 2,3 раза (з 88,4 тыс. да 38,2 тыс.), сялянскіх (фермерскіх) — у 2,8 раза (з 95,3 тыс. да 33,7 тыс.), насельніцтва — амаль у 2 разы (з 586,7 тыс. да 298,2 тыс.).

Раней Белстат паведамляў, што вытворчасць прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, фермерскіх, насельніцтва) у студзені — снежні 2025 года ў бягучых цэнах склала 40,1 млрд рублёў — у супастаўных цэнах на 0,2% больш, чым за 2024-ы.

Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб’ёме вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі займае на Мінская (25,1%) і Брэсцкая (23,8%) вобласці. Далей: Гродзенская (17,6%), Гомельская (12,2%), Віцебская (10,9%) і Магілёўская (10,3%).

На долю сельгасарганізацый прыпадае 97,3% рэспубліканскага аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака — 97,9%, яек — 87,2%, збожжа — 95,5%, цукровых буракоў — 97%, бульбы — 12,5% і гародніны — 6,3%.

У сельгасарганізацыях выраблена жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 1 млн 774,6 тыс. т (+0,1% да 2024 года), малака — 9 млн 2,3 тыс. т (+5,3%), яек — 3 млрд 399,7 млн шт. (+5,5%). Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў 8,7 млн т (+10,2%), цукровых буракоў — 5,7 млн т (+17,9%), бульбы — 379,9 тыс. т (+13%), гародніны — 169,7 тыс. т (+6,5%).

Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў галіны ў лістападзе склаў 2.332,3 рубля — на 13,7% менш, чым сярэдні па краіне (2.703,7).

Падзяліцца: