Мінск 18:11

Усе асноўныя замежныя валюты патаннелі на апошніх біржавых таргах тыдня

23 студзеня, Позірк. Амерыканская, кітайская і расійская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 23 студзеня 2026 года.

Курс долара знізіўся да 2,844 рубля (-0,11%; -0,0031). На супастаўным узроўні ён апошні раз знаходзіўся 16 сакавіка 2023 года (тады падаражэў з 2,8348 да 2,8487 рубля).

Кітайскі юань патаннеў да 4,0764 за 10 (-0,13%; -0,0055), расійскі рубель — да 3,7411 за 100 (-0,01%; -0,0002).

Таргі еўра не праводзіліся. У апошні раз, 15 студзеня, адзіная еўрапейская валюта патаннела да 3,391 (-0,43%; -0,0148).

На адыходзячым працоўным тыдні (19-23 студзеня) каціроўка долара знізілася на 1,93% (з 2,9001 да 2,844), юаня — на 1,81% (з 4,1516 да 4,0764 за 10); расійскага рубля вырасла на 0,63% (з 3,7176 да 3,7411 за 100).

Праведзены Позіркам параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 снежня 2025-га паказаў, што афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР.

У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай па росце афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай па яго падаражэнні (+22,59%).

Падзяліцца: