Дарадца Ціханоўскай заявіў, што ў Варшаву пераязджае частка яе офіса — СМІ

22 студзеня, Позірк. З Вільнюса ў Варшаву пераедзе толькі частка офіса Святланы Ціханоўскай, яго дзейнасць у Літве будзе таксама працягнутая. Пра гэта, паводле інфармацыі літоўскіх СМІ, заявіў дыпламатычны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Дзяніс Кучынскі.
“Магу пацвердзіць, што цяпер, хачу быць шчырым, адбываюцца змены, — заявіў ён у эфіры радыё LRT. — Мы зараз карэктуем нашу мадэль працы і пашыраем сваю дзейнасць, асабліва ў Польшчы. Цяпер адбываецца такая трансфармацыя. <…> Відавочна, што мы робім гэта таму, што бяспека з’яўляецца адным з асноўных фактараў, <…> новая сітуацыя з бяспекай уплывае на тое, як мы працуем, і гэта адна з прычын, з якой мы пашыраем нашу дзейнасць”.
“Наша прысутнасць у Літве захоўваецца, офіс Святланы Ціханоўскай у Вільнюсе таксама застаецца, і наша праца тут, у Літве, будзе працягвацца. Мы захоўваем дыпламатычную акрэдытацыю”, — падкрэсліў Кучынскі.
Пра тое, што Ціханоўская разам са сваёй камандай пераедзе з Літвы ў Польшчу, 17 студзеня паведаміла агенцтва AFP. У матэрыяле гаварылася, што гэтую інфармацыю агенцтву пацвердзілі “чатыры чалавекі з акружэння” палітыка, а таксама польскае Міністэрства замежных спраў.
Раней Ціханоўская перадала журналістам, што яе дзеці разам з іх бацькам Сяргеем Ціханоўскім часова знаходзяцца ў ЗША, а яе каманда “вырашае пытанні з бяспекай і арганізацыяй офіса”.
7 кастрычніка 2025 года стала вядома, што Літва знізіла ўзровень фізічнай аховы Ціханоўскай. Афіцыйная прычына — рэвізія ступені пагроз. Шэраг літоўскіх палітыкаў раскрытыкаваў гэтае рашэнне; прэзідэнт Гітанас Наўседа заявіў, што сітуацыя з аховай Ціханоўскай драматызуецца.
Дэкадай пазней, 17 кастрычніка, з’явілася інфармацыя, што літоўскія ўлады часова вярнулі Ціханаўскую ахову — да тае пары, пакуль не будзе сфармаваная новая сістэма бяспекі.
19 снежня стала вядома, што ахову Ціханоўскай у Літве будзе забяспечваць мясцовая паліцыя. Дарадца літоўскага прэм’ер-міністра Альгірдас Дабравольскас у той жа дзень заявіў, што ахова беларускага палітыка “адпавядае ўзроўню пагрозы”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 22 студзеня — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства



