Мінск 11:26

З Польшчы ў Беларусь спрабавалі завезці саджанцы суніц з пазначэннем заніжанага кошту

Фота: ДМК

22 студзеня, Позірк. Неадпаведнасць заяўленага кошту грузу рэальнаму выявілі мытнікі, афармляючы польскі грузавік, які ўязджаў праз пункт пропуску Казловічы (з боку Польшчы — Кукурыкі), паведаміла 21 студзеня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК).

Паводле інфармацыі ведамства, у грузавіку было 85 тыс. саджанцаў суніц, кошт якіх, як было пазначана ў дакументах, складаў 65 тыс. рублёў (22,5 тыс. долараў). Аднак рэальны кошт раслін, паводле сцвярджэння ДМК, — 340 тыс. рублёў (117,7 тыс. долараў). “Эканомія на мытных плацяжах магла скласці каля 70 тыс. рублёў”, — гаворыцца ў паведамленні.

Брэсцкая мытня распачала адміністрацыйны працэс паводле ч. 3 арт. 15.5 КаАП (недэклараванне або прадстаўленне недакладных звестак пра тавары), якая прадугледжвае штраф — да 30% кошту прадмета правапарушэння. “І належныя плацяжы ўсё ж давядзецца заплаціць”, — канстатаваў мытны камітэт.

Падзяліцца: