Мінск 18:49

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь шэсць быкоў галштынскай пароды

Фота: Рассельгаснагляд

21 студзеня, Позірк. Аб вяртанні ў Беларусь чарговай партыі буйной рагатай жывёлы паведаміла Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).

Адзначаецца, што 21 студзеня 2026 года ў пункце прыёму апавяшчэнняў “Чырвоны Камень” (Бранская вобласць) забаронены ўвоз на тэрыторыю РФ шасці быкоў галштынскай пароды.

Паводле інфармацыі ведамства, пры правядзенні кантролю ветэрынарныя інспектары ўстанавілі, што прадпрыемства-адпраўнік жывёл адсутнічае ў пераліку прадпрыемстваў, якія маюць права паставак буйной рагатай жывёлы.

Акрамя таго, ветэрынарныя суправаджальныя дакументы на быкоў былі аформленыя з парушэннямі і не ўтрымлівалі ўсёй неабходнай інфармацыі.

Галштынская парода малочных кароў — самая распаўсюджаная ў свеце. Выведзена ў Нідэрландах, адрозніваецца як высокімі надоямі, так і вялікай вагой асобін.

6 студзеня Рассельгаснагляд паведаміў, што вярнуў у Беларусь 24 галавы буйной рагатай жывёлы.

Падзяліцца: