Да сямі вырасла колькасць беларускіх спартсменаў, якія выступяць на зімовай Алімпіядзе

21 студзеня, Позірк. Беларускімі спартсменамі атрымана яшчэ дзве ліцэнзіі для ўдзелу ў зімовай Алімпіядзе, паведаміў 21 студзеня Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК).
Гаворка пра фрыстайлістак Ганну Дзяругу і Анастасію Андрыянаву.
Напярэдадні НАК зацвердзіў склад з пяці спартсменак для ўдзелу ў зімовай Алімпіядзе. У яго ўвайшлі: Марыя Шканава (гарналыжны спорт), Марына Зуева (канькабежны спорт), Ганна Каралёва (лыжныя гонкі), Вікторыя Сафонава (фігурнае катанне) і Ганна Гуськова (фрыстайл).
Пры гэтым адзначалася, што “склад дэлегацыі можа быць павялічаны за кошт пераразмеркавання квот у лыжнай акрабатыцы (фрыстайле)”.
Такім чынам, колькасць беларусаў, якія выступяць на Алімпіядзе, павялічылася да сямі.
28 жніўня мінулага года стала вядома, што ў Алімпіядзе не змогуць прыняць удзел біятланісты з Беларусі і Расіі.
21 кастрычніка 2025 года Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і сноўборда (FIS) не дапусціла беларускіх і расійскіх спартсменаў да кваліфікацыйных алімпійскіх спаборніцтваў пад сваёй эгідай. Пад эгідай FIS праводзяцца спаборніцтвы па лыжных гонках, горных лыжах, фрыстайле і сноўбордзе.
Гэтае рашэнне было апратэставана беларускім бокам у Спартыўным арбітражным судзе ў Лазане (CAS). 2 снежня CAS абвясціў пра частковае задавальненне апеляцыі. У выніку пасля праверкі на нейтральнасць кваліфікацыю на Алімпіяду паспяхова прайшлі Гуськова, Каралёва, Шканава.
20 снежня 2024 года Міжнародны саюз канькабежцаў дазволіў нейтральным атлетам з Беларусі ўдзельнічаць у адборы на Алімпіяду, прыняўшы шэраг абмежаванняў. У межах гэтага рашэння на Алімпійскія гульні кваліфікаваліся Зуева і Сафонава.
Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 6 па 22 лютага 2026 года ў італьянскіх гарадах Мілан і Корціна-д’Ампеца.
На летняй Алімпіядзе-2024 у Парыжы беларускія атлеты (17 чалавек), якія выступалі ў нейтральным статусе, заваявалі чатыры медалі — залаты, два срэбныя і бронзавы, заняўшы 50-е месца ў неафіцыйным заліку.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская: Мы просім Еўропу не капіяваць палітыку ТрампаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



