НАК зацвердзіў склад з пяці спартсменак для ўдзелу ў зімовай Алімпіядзе

20 студзеня, Позірк. Нацыянальны алімпійскі камітэт 20 студзеня зацвердзіў склад спартсменаў для ўдзелу ў зімовай Алімпіядзе.
У склад, як паведамляецца на сайце НАК, увайшлі пяць спартсменак: Марыя Шканава (горналыжны спорт), Марына Зуева (канькабежны спорт), Ганна Каралёва (лыжныя гонкі), Вікторыя Сафонава (фігурнае катанне) і Ганна Гуськова (фрыстайл).
Яны выступяць на Алімпіядзе ў якасці індывідуальных нейтральных спартсменак.
Пры гэтым, як адзначаецца, “склад дэлегацыі можа быць павялічаны за кошт пераразмеркавання квот у лыжнай акрабатыцы (фрыстайле)”.
28 жніўня мінулага года стала вядома, што ў Алімпіядзе не змогуць прыняць удзел біятланісты з Беларусі і Расіі.
21 кастрычніка 2025 года Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і сноўборда (FIS) не дапусціла беларускіх і расійскіх спартсменаў да кваліфікацыйных алімпійскіх спаборніцтваў пад сваёй эгідай. Пад эгідай FIS праводзяцца спаборніцтвы па лыжных гонках, горных лыжах, фрыстайле і сноўбордзе.
Гэтае рашэнне было апратэставана беларускім бокам у Спартыўным арбітражным судзе ў Лазане (CAS). 2 снежня CAS абвясціў пра частковае задавальненне апеляцыі. У выніку пасля праверкі на нейтральнасць кваліфікацыю на Алімпіяду паспяхова прайшлі Гуськова, Каралёва, Шканава.
20 снежня 2024 года Міжнародны саюз канькабежцаў дазволіў нейтральным атлетам з Беларусі ўдзельнічаць у адборы на Алімпіяду, прыняўшы шэраг абмежаванняў. У межах гэтага рашэння на Алімпійскія гульні кваліфікаваліся Зуева і Сафонава.
Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 6 па 22 лютага 2026 года ў італьянскіх гарадах Мілан і Корціна-д’Ампеца.
На летняй Алімпіядзе-2024 у Парыжы беларускія атлеты (17 чалавек), якія выступалі ў нейтральным статусе, заваявалі чатыры медалі — залаты, два срэбныя і бронзавы, заняўшы 50-е месца ў неафіцыйным заліку.

- Палітыка
- ПалітыкаНаўседа ў Давосе заклікаў прымяняць у дачыненні да Беларусі тую ж палітыку, што і ў дачыненні да РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў свеце паводле колькасці выпускнікоў дакладных і інжынерных спецыяльнасцей, сцвярджае ДКНТ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
