У Беларусі сама меней 22 палітзняволеных замежніка — “Вясна”

20 студзеня, Позірк. У Беларусі сама меней 22 замежніка мае статус палітычнага зняволенага, паведамляе праваабарончы цэнтра “Вясна”.
Палова з іх — грамадзяне Расіі. Таксама маюцца палітвязні — грамадзяне Украіны, Літвы, Францыі, Латвіі, Польшчы.
Замежныя грамадзяне утрымліваюцца з кратамі паводле абвінавачання ў “агентурнай дзейнасці”, “шпіянажы”, “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”, “закліках да санкцый”, “удзелу ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак”, “дыскрэдытацыі Беларусі”, “акце тэрарызму”, “міжнародным тэрарызме”. На гэты момант шэсць замежнікаў утрымліваюцца ў няволі ў сувязі з вайной ва Украіне. Пяць грамадзян іншых краін уключаныя ў так званы “спіс тэрарыстаў”.
Агулам з 2020 года ў Беларусі пад палітычны крымінальны пераслед трапіла сама меней 100 замежных грамадзян (з іх 27 жанчын). Праваабаронцам вядома, што як найменш 75 з іх накіравалі ў калоніі.
61 замежнік мае статус “былога палітвязня”, не менш за 29 былі памілаваныя і дэпартаваныя з Беларусі.
У Беларусі 1.444 чалавекі прызнаныя палітычнымі зняволенымі на 20 студзеня. З пачатку прэзідэнцкай кампаніі-2020 палітвязнямі былі прызнаныя 4.356 чалавек.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў свеце паводле колькасці выпускнікоў дакладных і інжынерных спецыяльнасцей, сцвярджае ДКНТ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПасля 12 спакойных дзён Літва зафіксавала спробу незаконнага перасячэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія дзевяць дзён на мяжы Беларусі і ЕС заўважаны нелегальны мігрантМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца рэкорды холадуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства


